Знайсці
14.07.2023 / 13:52РусŁacБел

За абразу Лукашэнкі асудзілі грамадзяніна Польшчы

Гэта стала вядома з «экстрэмісцкага спіса».

Згодна з «пералікам грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» ўступіў у законную сілу прысуд суда Цэнтральнага раёна Мінска ў дачыненні да грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалы.

Яго абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады), піша «Вясна».

Які тэрмін прызначылі паляку, невядома. Аднак паведамляецца, што 54-гадовы мужчына ўжо «адбывае пакаранне».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера