Знайсці
19.07.2023 / 23:163РусŁacБел

У Антарктыдзе пачаў рухацца самы буйны ў свеце айсберг

Найбуйнейшы на планеце айсберг А23а, які «спаў» тры дзесяцігоддзі, пачаў актыўны дрэйф у моры Уэдэла ўздоўж берагоў Антарктыды, паведамілі ў прэс-службе Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута.

Фота: aari.ru

Прэс-служба Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута заявіла, што магчымы выхад айсберга А23а ў чыстыя воды ў гэтым годзе залежыць ад шматлікіх фактараў, уключаючы ўздзеянне плыняў, выступы падводнага рэльефу і метэаралагічныя ўмовы. Калі гэта адбудзецца, то айсберг пачне хутка раставаць, узровень вады сусветнага акіяна, адпаведна, павялічыцца і ўзнікне пагроза падтапленняў.

Айсберг аддзяліўся ад ледніка ў верасні 1986 года. Доўгі час А23а быў месцам, дзе размяшчалася савецкая сезонная навуковая база «Дружная-1».

Паведамляецца, што плошча айсберга складае амаль 4170 квадратных кіламетраў. Для параўнання: плошча Мінска — каля 349 квадратных кіламетраў. Такім чынам, айсберг большы за Мінск амаль у 12 разоў. Хуткасць яго перамяшчэння — 150 кіламетраў за месяц.

Чытайце таксама:

«Нават пасля вяртання выліваю на сябе значна больш парфумы, чым рабіў гэта раней». Малады навуковец расказаў пра сваю працу ў Антарктыдзе

Ад Антарктыды адкалоўся гіганцкі айсберг. Яго плошча — амаль пяць Мінскаў

Маск запусціў Starlink на Антарктыдзе. Цяпер ён даступны на ўсіх кантынентах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
22
Сумна
5
Абуральна
2
0
Пень/адказаць/
20.07.2023
Калі гэта нематэрыковы лёд, а плывучы (floating), дык хіба узровень вады сусьветнага акіяну падвысіцца, пры растаяньні такога лёду ?.. Ён жа ўжо цяпер зьмяшчае той аб'ём...
1
Пастанова Ўсяленскага Ўраду/адказаць/
20.07.2023
Зямля пераўтворыцца ў Венеру(Мілавіцу). Працяг эксперыменту з перамяшчэннем розуму ў матэрыяльны сьвет Ўсясьвету адклікаецца праз немагчымасьць сумяшчальнасьці... Усе біяробаты, створаныя ў мэтах эксперыменту, падлягаюць ліквідацыі, з абавязковым вяртаньнем іхнай нематэрыяльнай часткі ў звыклы ёй сьвет радзімы, для рамонту й далейшага існаваньня...
0
Зорны ворс/адказаць/
20.07.2023
Пастанова Ўсяленскага Ўраду, расчахліў промнямёт!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930