Знайсці
20.07.2023 / 10:13РусŁacБел

Паглядзіце, якія футболкі выпусцілі да ІІ гульняў краін СНД. Адзін з вобразаў навеяны маляванкамі Алены Кіш

Тры тысячы футболак з бавоўны з сімволікай будучых II гульняў краін СНД паставіць у краіны фабрыка «Світанак», піша БелТА.

Фота: БелТА

На прадпрыемстве распрацаваныя тры мадэлі футболак.

На футболкі для мужчын і жанчын нанесеная васьміканцовая зорка, што ператвараецца ў валошку.

Фота: БелТА

На дзіцячых футболках вытворцы адлюстравалі талісман гульняў — беларускую рысь, вобраз, навеяны маляванкамі мастачкі Алены Кіш. Нанесеныя выявы метадам лічбавага друку на белым палатне.

Фота: БелТА

Дзіцячыя мадэлі пачынаюцца з 30 памеру, дарослыя ў мужчынскім варыянце дасягнулі памеру 60 пры росце 176.

II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі ад 4 да 14 жніўня ў 11 гарадах, прыедуць больш за 6 тысяч удзельнікаў. Улады на фоне выключэння беларускіх і расійскіх спартоўцаў з міжнародных спаборніцтваў абяцаюць «вялікае спартыўнае свята».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930