Знайсці
22.07.2023 / 07:231РусŁacБел

Шакшука са шпінатам: для тых, хто любіць эксперыментаваць

У арыгінальным рэцэпце шакшукі асноўныя складнікі — гэта яйкі і памідоры. Але печаныя памідоры, хоць яны і карысныя, падабаюцца не ўсім. Існуе і альтэрнатыўная версія — для людзей, якім больш даспадобы шпінат. Такая шакшука атрымаецца менш кіслай і больш далікатнай.

Яечня са шпінатам можа выглядаць так, а можа быць і ў дзясятках розных іншых варыянтаў. Фота: «Дело Вкуса», delo-vcusa.ru

Спатрэбіцца:

  • 2 сталовыя лыжкі аліўкавага ці любога іншага, на ваш густ, алею,
  • 2 сталовыя лыжкі масла,
  • 400 г лісця шпінату,
  • 2 зубчыкі часнаку,
  • 0,5 шклянкі смятаны 18%,
  • 3 яйкі,
  • 0,5 упакоўкі сыру фета,
  • 1 дробка солі,
  • 1 дробка перцу,
  • 1 дробка мускатнага арэху,
  • 1 жменя грэцкіх арэхаў.

Гатаванне:

  1. Пачысціце зубчыкі часнаку і дробна іх нарэжце.
  2. Разагрэйце на патэльні дзве сталовыя лыжкі масла. Дадайце дзве сталовыя лыжкі аліўкавага або любога іншага алею.
  3. Абсмажце на патэльні часнок. Памешвайце, пакуль часнок не стане глазураваным, але не дайце яму занадта моцна падрумяніцца.
  4. Дадайце ў патэльню лісце шпінату і пачакайце, пакуль яно трохі згатуецца. У выніку тэрмічнай апрацоўкі гэтая гародніна страціць аб'ём і стане мякчэйшай.
  5. Калі лісце шпінату перастане нагадваць свой ранейшы варыянт, дадайце ў патэльню смятану, трохі вады і спецыі: соль, перац і мускатны арэх. Перамяшайце ўсе складнікі. Патушыце некаторы час, не накрываючы патэльню накрыўкай.
  6. Наступны крок можна зрабіць двума спосабамі.

— Пасуньце інгрэдыенты на патэльні, каб вызваліць месца для яек. Разбіце іх, пасыпце соллю і перцам, накрыйце і дайце бялку і жаўтку трохі застыць, пакінуўшы жаўток злёгку вадкім. Калі страва будзе гатовая, пасыпце яе здробненымі арэхамі і падавайце проста ў патэльні.

— Другі варыянт прадугледжвае выкарыстанне гарачатрывалага посуду. Менавіта ў яго кладзём тушаны шпінат са спецыямі. Зрабіце ў шпінаце тры паглыбленні і разбіце ў іх яйкі. Пасыпце страву сырам фета і пастаўце ў разагрэтую да 180 градусаў духоўку. Шакшука са шпінатам павінна правесці ў духоўцы каля чвэрці гадзіны, пакуль яйкі не схопяцца — настолькі, наколькі вам падабаецца. Гатовую шакшуку пасля вымання з духоўкі пасыпаць здробненымі грэцкімі арэхамі і падаваць.

Больш хуткіх і арыгінальных сняданкаў з яек:

Рэцэпт на выходныя: сонечная шакшука

Рэцэпт на выхадныя. Фрытата з салодкім перцам

Рэцэпт на выхадныя: фрытата з агароднінай і сырам

Яечныя тосты з хумусам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
«Кто хочет стать миллионером?» – бесплатная онлайн игра/адказаць/
22.07.2023
Але печаныя памідоры, хоць яны і карысныя, падабаюцца не ўсім. Існуе і альтэрнатыўная версія —

дайти угадаю.. завяушыя?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930