Знайсці
21.07.2023 / 11:154РусŁacБел

Тэмпература паветра ў Беларусі расце ў тры разы хутчэй, чым на планеце

Максімальны рост гадавой тэмпературы адзначаецца на паўднёвым усходзе.

Тэмпература паветра на тэрыторыі Беларусі расце ў тры разы хутчэй, чым на планеце ў цэлым. Вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах Акадэміі навук Беларусі Анатоль Кулак тлумачыць, што гэта звязана з нашым фізіка-геаграфічным становішчам — Паўночнае паўшар'е награваецца мацней, як і суша, аддаленая ад акіянаў. Найбольшымі тэмпамі сярэдняя тэмпература расце ў халодны перыяд года і крыху павольней — у цёплы перыяд. 

— Устойлівае снежнае покрыва служыць для насякомых абаронай ад моцных марозаў і насякомаедных птушак. А яго адсутнасць прыводзіць да таго, што колькасць відаў скарачаецца, — расказаў ён sb.by.

Знакавай была зіма-2019/20, калі ўстойлівая мінусавая тэмпература не назіралася. У выніку колькасць асобных відаў насякомых, у прыватнасці начных матылькоў, знізілася ў дзясяткі і нават сотні разоў. Цяпер іх папуляцыя паступова аднаўляецца.

Навуковец прагназуе, што змяненне клімату будзе аказваць уплыў на развіццё экасістэм.

За 30 гадоў сярэднегадавая тэмпература ў Беларусі вырасла на 1,36 градуса і склала амаль 7,3 градуса.

Цеплалюбівыя прадстаўнікі жывёльнага свету сталі актыўна да нас пранікаць з поўдня і паступова рассяляцца на поўнач. У Брэсцкай вобласці заўважылі залацістага шакала, а на тэрыторыі Палескага радыяцыйнага запаведніка пасялілася папуляцыя каня Пржавальскага. Але больш за ўсё змены адбіваюцца на мабільных відах — насякомых і птушках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
16
Абуральна
0
5
Запрашаем/адказаць/
21.07.2023
Пераязджайце ў Віцебскі край - тутука харашо)
1
Маршал Жуков/адказаць/
21.07.2023
Да, тараканы чувствуют себя отлично. Я бы сказал, что эта их страна для жизни
0
vejjvms;/адказаць/
21.07.2023
Тут партал у пекла і найбольшая колькасць чарцей і іх памагатых.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930