Знайсці
21.07.2023 / 19:01РусŁacБел

Пад Берлінам амаль два дні шукалі львіцу, а яна аказалася дзіком

Пад Берлінам ад чацвярга вялася аперацыя па пошуку львіцы. Пра тое, што яе нібыта бачылі, паступілі дзясяткі званкоў. На піку аперацыі ў ёй бралі ўдзел да 120 паліцэйскіх. Але цяпер яе згортваюць, бо аказалася, што за экзатычнага драпежнага звера прынялі самую звычайную ў гэтых краях жывёліну.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: neil burton/ vecteezy.com

Паліцыя, ветэрынары і паляўнічыя больш за суткі вялі аперацыю з ужываннем верталётаў і беспілотнікаў, але ў ходзе пошукаў не выявілі ні слядоў вялікай коткі, ані ўзораў ДНК, ані іншых прыкмет прысутнасці львіцы. Эксперты ж пасля стараннага вывучэння відэа прыйшлі да высновы, што гэта насамрэч быў дзік, якіх шмат у лясах каля нямецкай сталіцы, піша Бі-бі-сі.

Паліцыя з самага пачатку паставілася да сітуацыі вельмі сур'ёзна, асабліва пасля таго, як двое паліцэйскіх у чацвер вечарам паведамілі, што асабіста бачылі кагосьці вельмі падобнага да львіцы. На піку пошукаў у пятніцу раніцай у іх бралі ўдзел каля 120 паліцэйскіх.

Гэта тлумачыцца тым, што ўначы ў паліцыю паступілі яшчэ дзясяткі званкоў ад відавочцаў, у тым ліку ў прэстыжным прыгарадзе Зелендорф, якія сцвярджалі, што яны нібыта бачылі звера.

«Відавочнай небяспекі няма», — заявіў у пятніцу на прэс-канферэнцыі мэр камуны Клайнмахнаў Мікаэль Груберт, які сам напярэдадні заклікаў мясцовае насельніцтва не грэбаваць парадамі паліцыі і сядзець па дамах. Дый цяпер ён дадаў, што варта ўсё ж такі захоўваць асцярожнасць у выпадку, калі сітуацыя зменіцца.

Чытайце таксама:

У Антарктыдзе пачаў рухацца самы буйны ў свеце айсберг

У Мінску з'явілася ўстанова, дзе можна пагуляць з вожыкамі

У Беларусі прапануюць выключыць мядзведзя з Чырвонай кнігі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930