Знайсці
28.07.2023 / 21:311РусŁacБел

Выйшла кніга пра фалькларыста, які падарожнічаў з Драздовічам і Купалам

У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла кніга «Як нацыя вучылася спяваць» Яніны Грыневіч. Яна пра Антона Грыневіча (1877—1937) — выбітнага фалькларыста, беларускага дзеяча і педагога свайго часу.

Фота з сацсетак

Антон Грыневіч быў выдатным беларускім дзеячам таго этапу гісторыі, калі зараджаўся і развіваўся арганізаваны беларускі нацыянальны рух ва ўсіх ягоных праявах: і палітычнай, і гаспадарчай, і культурнай. Грыневіч вельмі плённа працаваў менавіта на культурнай дзялянцы.

Ён шмат чаго паспеў за сваё жыццё: выдаваў спеўнікі, запісаў песні ледзь не ад паловы дзеячаў беларускага руху, падарожнічаў з Язэпам Драздовічам і Янкам Купалам, друкаваў педагагічныя брашуры і шмат чаго яшчэ.

Ягоныя біяграфія і даробак сабраныя аўтаркай па крупінках у беларускіх і літоўскіх архівах ды ў прыватных зборах.

Ідэя падрыхтоўкі і выдання кнігі пра Антона Грыневіча належала іншаму вядомаму беларускаму дзеячу навукі і культуры, ужо нашаму сучасніку Арсеню Лісу. Ён першы пачаў збіраць да яе матэрыялы, і кніга, якая цяпер выйшла, прысвечаная ягонай памяці.

Фота з сацсетак

Кнігу ўжо можна набыць у мінскай «Акадэмкнізе», але наклад яе абмежаваны.

Чытайце таксама:

Атрута для мужоў і дыктатараў

50 спробаў уцёкаў за 200 гадоў з самай надзейнай турмы Еўропы. Гісторык выдаў кнігу пра сумнавядомую Валадарку

Шаўчук узяў на вокладку свайго альбома ваўкоў Якуба Коласа

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.07.2023
Latyskaja nacyja paūstala ū siaredzinie 19 st. mienavita z "Dziesmu un Deju svētki". Kaniečnie ž, umovy ū baltyjcaū byli značna boļš kamfortnyja, takoha cisku dy pryhliotu, jak u Bielarusi, tam nie bylo. Stahoddzie toje prajšlo ū ich biez kryvavych vojnaū, paūstaņniaū dy baraćby, prosta cicha vaspiavali, pavoli skladaūsia klas nacyjanaļnaj intelihiencyi, i da pačatku 20 st. byli hatovyja, kab skarystacca svaim šancam...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031