Знайсці
28.08.2023 / 15:28РусŁacБел

Работнік мясаперапрацоўчага завода вынес пад адзеннем 100 кілаграмаў мяса

Работнік мясаперапрацоўчага прадпрыемства ў Пружанскім раёне скраў звыш 100 кілаграмаў ялавічыны і два языкі больш чым на 800 рублёў. Усё гэта мужчына здолеў вынесці за межы завода пад адзеннем, паведамляе абласная міліцыя.

39-гадовы жыхар Пружанаў працаваў на бойні прадпрыемства.

Некалькі месяцаў пры апрацоўцы туш спрытны супрацоўнік зразаў кавалкі мяса, хаваў у сябе ў шафцы, а пасля змены выносіў пад адзеннем.

Скрадзенае прадаваў. У выніку трапіўся, і цяпер заведзена крымінальная справа за крадзеж.

Чытайце таксама:

У Маларыце ў мужчыны з падвала прапала 70 слоікаў з закаткамі

Мінчук скраў у мінака партфель і прадаў яго тэлефон за смешныя грошы. А там таксама былі дошкі садху

У Нараўлянскім раёне за адну ноч знікла 13 каналізацыйных люкаў. Каб злавіць зламыснікаў, міліцыя правярнула цэлую аперацыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031