Знайсці
10.09.2023 / 20:408РусŁacБел

Легенды з 80-х і 90-х: той рэдкі выпадак, калі ў Беларусі гэтыя машыны таннейшыя, чым у Германіі

«Бочкі», «цыгары»… Паглядзелі, па якіх цэнах цяпер можна набыць аўтамабілі, пра якія людзі марылі ў 90-я.

Фота: av.by, калаж «Наша Ніва»

Audi

Аўдзі 100 у кузаве С3 выпускалі з 1982 па 1991 год. За свае формы і даўжыню ў народзе яе празвалі «цыгарай». Гэтыя машыны спадабаліся беларусам, можна сказаць, адразу пасля таго, як з'явілася магчымасць прывозіць машыны з Еўропы.

У 1988 годзе мадэль перажыла рэстайлінг. Замест старамодных дзвярных ручак з'явіліся больш сучасныя так званыя «ўтопленыя» ручкі. Моцныя змены перажыў салон аўтамабіля. Цяпер, як і раней, найбольшым попытам карыстаюцца менавіта рэстайлінгавыя аўтамабілі.

Цэны на такія Аўдзі пачынаюцца з 1000 даляраў. Столькі просяць за аўтамабілі у не найлепшым стане. А вось за самыя дарагія варыянты просяць ужо ад 2500 да 3000 даляраў.

Фота: скрыншот з сайта av.by

«Цыгара» карысталася папулярнасццю не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце. За 19 гадоў вытворчасці было выпушчана больш за мільён такіх машын.

«Бочка»

Яшчэ адзін бэстсэлер ад Audi — Audi 80 B3, якую у народзе празвалі «бочкай». 

Audi 80 трэцяга пакалення выпускалі з 1986 па 1991 год. 

На сёння, у залежнасці ад стану, такія аўто прадаюць па цэнах ад 800—900 даляраў. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

А вось за аўтамабілі ў візуальна годным стане просяць просяць нават па 3 тысячы і болей. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

«Бочка» палюбілася беларусам перш за ўсё сваёй простасцю ў абслугоўванні, надзейнасцю і даволі стойкім да карозіі кузавам. Некаторыя прадаўцы адзначаюць, што нягледзячы на гады машыну ні разу не варылі.

BMW

Аўтамабілі баварскай маркі на постсавецкай прасторы ў народзе расшыфроўвалі, як баявая машына вымагальніка (БМВ), бо аўтамабілі гэтай маркі карысталіся попытам у крымінальным асяроддзі. 

Адной з самых папулярных была «пяцёрка» ў кузаве е34. Гэтая мадэль выпускалася з 1988 па 1996 год. Таму яна заставалася папулярнай для прыгодаў і ў нулявыя. За дзевяць гадоў выпуску было выпушчана 1 333 412 BMW у кузаве е34. 

Да сённяшніх дзён дажылі нямногія. Цэны на аўтамабілі, якія, згодна з апісаннем, здольныя перамяшчацца з пункту А ў пункт Б, пачынаюцца з 1300 даляраў. 

Дагледжаныя экзэмпляры прадаюць ужо па цэнах ад 3 тысяч даляраў. За самыя дарагія варыянты просяць па 5 тысяч даляраў і болей.

Фота: скрыншот з сайта autoplius.lt

Такія машыны цэняцца не толькі ў Беларусі. Гэтыя BMW ужо падпадаюць пад тэрмін янгтаймер. Таму цэны на іх у Еўропе ні крыху не меншыя за нашыя. І таннець такія аўто ўжо дакладна не будуць.

Сярод прадаваных у Беларусі ёсць цікавыя варыянты, як белая Е34 1992 года выпуску. Просяць за машыну $8000.

Фота: av.by, калаж «Наша Ніва»

Пад капотам у яе 2-літровы бензінавы рухавік. Калі верыць апісанню, у гэтага аўтамабіля родныя парогі і дно.

Таксама няблага выглядае зялёная «пяцёрка» ў кузаве ўніверсал за 4950, якую прадаюць у Гродне.

Фота: av.by, калаж «Наша Ніва»

Яшчэ адзін бестселер ад BMW — гэта «тройка» ў кузаве Е36. Мадэль выпускалася з 1990 па 2000 год. Цэны на такія аўто вельмі розныя. За самыя запушчаныя варыянты просяць ад 1000 даляраў. А вось за «жывыя» е36 просяць ужо ад 3 тысяч даляраў і больш. Самымі каштоўнымі з'яўляюцца аўтамабілі ў кузаве купэ з рухавіком ад 2 літраў. 

Адзін з вартых увагі варыянтаў прадаецца ў Мінску. За машыну 1996 года выпуску просяць $4350. Аўтамабіль выглядае бадзёра, хоць нават па фота відаць, як некаторыя элементы кузава адрозніваюцца адценнем ад іншых.

Фота: av.by, калаж «Наша Ніва»

Тым не менш, агульны выгляд і стан салона сведчаць аб тым, што машына даволі добра захавалася. Да таго ж, у яе даволі багатая камплектацыя. Пад капотам 6-цаліндравы рухавік аб'ёмам 2 літры, аўтаматычная каробка перадач, двухзонавы клімат-кантроль.

Mercedes-Benz

Mercedes-Benz у 124-м кузаве выпускаўся з 1984 па 1996 год. Мадэль была настолькі папулярная, што ўжо ў сярэдзіне лета 1992 года быў выпушчаны двухмільённы экзэмпляр.

За ўвесь час вытворчасці аўтамабіль перажыў два рэстайлінгі, у 1989-м і 1993-м. Пасля другога рэстайлінгу 124-ты стаў называцца «Е-класам».

Рэстайлінгавыя «Мэрсы» прадаюцца па цэнах ад 1500 даляраў. Але большая частка машын у продажы каштуе 3000 даляраў і больш.

Фота: av.by, калаж «Наша Ніва»

За самыя дарагія просяць больш за 5 тысяч. Найбольш каштоўнымі з'яўляюцца аўтамабілі ў кузаве купэ. Іх у продажы ўсяго 8 штук на ўсю Беларусь. А рэстайлінгавых — усяго тры.

Фота: av.by, калаж «Наша Ніва»

Адзін з цікавых варыянтаў прадаецца за $5600. Столькі просяць за машыну 1994 года выпуску з бензінавым рухавіком аб'ёмам 2,2 літра.

Фота: скрыншот з сайта mobile.de

Заўважна, што цэны на Mercedes-Benz w124 з двума дзвярыма ў Германіі яшчэ большыя, чым у Беларусі. Там самы танны рэстайлінгавы w124 у кузаве купэ прадаецца за 4500 еўра, а ўжо наступны па цане аўтамабіль ацэнены ў 5,5 тысяч еўра.

Чытаце таксама: 

Як у часы СССР. Каб купіць Geely, трэба чакаць у чарзе

Глядзіце і плачце. Колькі маглі б каштаваць аўтамабілі, калі б Беларусь не ўступіла ў Мытны саюз

У Брэсце ёсць свая Барбі. Яна рассякае па горадзе на ружовым BMW F30

Даніла Луцкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
дык да ти не ?/адказаць/
11.09.2023
Брэст сіла,
да нет !? хто так гавора ? 
4
Yoerghen/адказаць/
11.09.2023
Какие легенды? Вы о чём? Это от нищеты и убожества молиться на старьё.
11.09.2023
Yoerghen,получается, европейцы и американы, где янгтаймеры стоят заоблачных денег, нищие и убогие?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера