Знайсці
04.09.2023 / 09:056РусŁacБел

Здаецца, гэта самы дарагі аўтамабіль у Беларусі. Цана проста касмічная

Інфармацыю пра тое, што гэты Porsche 911 GT2 RS знаходзіцца ў продажы, можна знайсці на сайце афіцыйнага дылера маркі ў Беларусі. Цана проста нерэальная для сярэднестатыстычнага беларускага аўтааматара, звярнуў увагу Onliner.by.

Фота: porsche.com

Што вядома канкрэтна пра гэты аўтамабіль? Машына з прабегам (403 км на адометры), у яе быў адзін уладальнік. Porsche ўпершыню пастаўлены на ўлік у лютым 2019 года. У аварыі аўто не трапляла.

Фота: porsche.com

Колер кузава — чорны неметалік, салон скураны, таксама чорны. Рухавік — 3,8 літра, магутнасць — 700 к. с. КПП — PDK (аўтамат). Максімальная хуткасць, да якой можна разагнацца на гэтым спорткары, — 340 км/г.

Фота: porsche.com

Відавочна, што аўтамабіль мае шмат опцый. Напрыклад, пакет Weissach дазваляе паменшыць вагу аўтамабіля амаль на 18 кг (у параўнанні з GT2 RS з опцыяй Clubsport package). Устаноўлены таніраваныя палегчаныя заднія бакавыя шыбы і задняе шкло. Салон з пакетам Club sport (апісваецца, што ён уключае каркас на балтах з высокатрывалай сталі ззаду чорнага колеру, уключаючы ўзмацненне са злучэннем з каркасам кузава, падрыхтоўку да ўстаноўкі асноўнага выключальніка батарэі). Ёсць сістэма аб'ёмнага гучання BOSE.

Кошт аўтамабіля — 2 600 000 рублёў, што эквівалентна прыкладна $813 000.

Чытайце таксама:

Дылер іранскай аўтамабільнай маркі Saipa толькі адкрыўся — і адразу зняў шыльду

У Беларусі будзе прадавацца яшчэ адзін расійскі аўтамабіль

Абноўленая Lada Vesta, новы брэнд з Ірана і Кітая. Бюджэтныя аўто ў беларускіх аўтасалонах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
Максим Дизайнер/адказаць/
04.09.2023
Бедныя!Бедныя и галодныя беларусы!А ва усим винаватая крывавая дыктатура!Как там пажывает нерадзивая мамаша у Варшаве с 300к эвра на шчоце на физиатэрапевта для рабенка. Иво царапина на опе не дает мне заснуть!
1
моШеННикИ/адказаць/
04.09.2023
Дизайнер, мама не говорила вам, что зависть - это грех?

кстати, а что там с отчетом по марафону солидарности с политзаключенными?
11.09.2023
Максим Дизайнер, ево лечать))) на Дэзайнера пойде пасля.... грошы трэба!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031