Знайсці
11.09.2023 / 14:435РусŁacБел

У аварыі пад Шчучынам разбіўся фокуснік і вядоўца з Гродна

Кірылу Янкоўскаму было ўсяго 24 гады. Ён заснуў за рулём.

Фота: гродзенская ДАІ

Смяротнае ДТЗ здарылася раніцай 9 верасня на трасе М6. Кірыл Янкоўскі ехаў на Volkswagen Touran і паблізу вёскі Балі Шчучынскага раёна заснуў за рулём і ўрэзаўся ў металічны адбойнік. З цяжкімі траўмамі яго шпіталізавалі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі. 

Кірыл Янкоўскі быў вядомым гродзенскім ілюзіяністам і вядоўцам, піша hrodna.life.

Кірыл Янкоўскі. Фота з інстаграма Кірыла

Кірыл прапаноўваў «чароўнае шоу ў жанры камедыйнай магіі». Пра сябе ён казаў: «Ілюзіяніст, фокуснік, прыгажунчык, майстар ілюзій, абаяння, трукаў і не толькі». «Шоу інтэрактыўнай магіі», або «Stand Up Magic Show», здзівіць гледачоў неверагоднымі трукамі, ашаламляльным гумарам і імправізацыяй з залай», — абяцаў ён.

Хлопец працаваў пераважна з картачнымі фокусамі. Удзельнічаў у міжнародным фестывалі «Magic show».

Гродзенцы ўспамінаюць пра яго ў сацыяльных сетках як пра таленавітага і добрага чалавека.

11 верасня Кірыла пахавалі на могілках «Аульс».

Чытайце таксама:

Грузавік і дзяўчына-матацыклістка сутыкнуліся ў раёне Мінск-Свет

Пасля трагедыі пад Вілейкай у Беларусі забаранілі лётаць на дэльтапланах, парапланах і аўтажырах 

У Мінску злавілі юнака-зачэпера, які катаўся звонку электрычкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
11.09.2023
RIP
1
Гэля/адказаць/
11.09.2023
Колькі чалавек ужо загінула ад гэтых адбойнікаў?! Няўжо нельга змяніць іх канструкцыю? Паўсюль канцы адбойніка загнутыя ўніз. Якая цяжкасць так зрабіць і ў нас.
0
крывы горад/адказаць/
11.09.2023
Якая цяжкасць так зрабіць і ў нас. дык крыварукіяж
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829