Знайсці
11.09.2023 / 15:071РусŁacБел

Жыхарка Магілёва замкнула ў кватэры настаўніцу і цяжарную псіхалагіню, якія прыйшлі адведаць вучня, і не выпускала 3,5 гадзіны

Падставай для візіту ў сям'ю стала тое, што дзіця не прыйшло ў школу.

Фота: ahs.com

Настаўніца разам з сацыяльнай службай і псіхалагіняй пачалі высвятляць прычыны пропуску заняткаў. Дадому да хлопчыка прыйшлі два педагогі. Як распавяла адна з іх, прадстаўнікоў школы спачатку доўга не пускалі ў кватэру, піша «Магілёў анлайн».

Пра тое, дзе знаходзіцца дзіця, маці казаць педагогам спачатку адмаўлялася. Затым іх пусцілі. Аказалася, хлопчык быў у сябе ў пакоі, з ім усё добра. На гэтым гісторыя магла скончыцца, аднак гаспадыня кватэры вырашыла «правучыць» візіцёраў.

«Нас завялі на кухню і сказалі, што не выпусцяць, пакуль не прыйдзе ўчастковы. Тое, што з намі была педагог-псіхалагіня — цяжарная жанчына — нікога не збянтэжыла. Там мы правялі каля трох з паловай гадзін», — распавяла настаўніца.

Як аказалася, настаўніцкія клопаты маці класіфікавала як пранікненне на прыватную ўласнасць. У выніку прыйшоў участковы, усе разышліся па дамах, а дзіця перавялі ў іншую школу.

Чытайце таксама:

У Мінску 20-гадовы хлопец хацеў забіць маці і бабулю

За даўгі прадаюць кватэру дачкі бізнэсоўца Юрыя Авяр'янава

Намеснік міністра будаўніцтва падлічыў, за які час сярэдняя беларуская сям'я нібыта можа назбіраць на кватэру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Ёсік/адказаць/
11.09.2023
Каб нашых настаўнікаў не прымушалі займацца ўсялякай хернёй, не чыталі б гэты матэрыял. Ну не прыйшоў вучань, па тэлефоне высьветлілі і далей вучыце астатніх дзетак. Не, трэба кудысьці перціся, глядзець, як гэты вучань жыве, на якім ложку спіць, на якой бялізьне, колькі ў яго майткоў, дзе робіць дамашку, што ляжыць у лядоўні. Настаўнікаў ператварылі ў вертухаеў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031