Знайсці
11.09.2023 / 15:185РусŁacБел

У Кітаі жанчына ўладкавалася ў 16 кампаній і ні разу не прыйшла на працу за тры гады

Жанчына пад псеўданімам Гуань Юэ прыдумала маштабную ашуканскую схему амаль на $7 мільёнаў.

Ілюстрацыйнае фота. Shannon Fagan / Getty Images

Жанчына пад псеўданімам Гуань Юэ прыдумала маштабную ашуканскую схему амаль на $7 мільёнаў. На забаўны выпадак звярнуў увагу devby.io.

Жанчына ўладкоўвалася на працу ў адно месца і дасылала ў працоўныя чаты фота з гутарак у іншых фірмах, сцвярджаючы, што сустракаецца з кліентамі. Атрымліваючы ўсё больш прапаноў па працы, частку з іх перадавала свайму сябру, які плаціў за паслугі камісійныя.

Ахвярамі ашуканцаў аказаліся сотні кампаній. У студзені паліцыя раскрыла схему зламыснікаў.

Да паліцэйскіх звярнуўся генеральны дырэктар IT-кампаніі, які даведаўся, што адзін з яго супрацоўнікаў адначасова працуе ў іншым месцы. Ён наняў каманду прадаўцоў з васьмі чалавек, аднак пасля трох месяцаў выпрабавальнага тэрміну каманда так і не змагла дамагчыся вынікаў.

Гендырэктар звольніў іх, неўзабаве лідар групы выпадкова падзяліўся ў працоўным чаце фатаграфіяй з іншага месца працы. У выніку па гэтай справе былі арыштаваныя 53 чалавекі.

Працоўнае махлярства стала масавай праблемай у Кітаі. Па розных ацэнках, каля 700-800 груп займаюцца аналагічнымі схемамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Сярожа /адказаць/
11.09.2023
Главное ВВП китайский растет и вот,вот догонит омеригу!!! Нужно немношка подождать!
0
Ад словаў да справы/адказаць/
11.09.2023
Гэтыя людзі літаральна зразумелі словы "знайдзі занятак па душы - і табе не прыйдзецца працаваць ніводнага дня".))
0
Гость/адказаць/
11.09.2023
Вот , что значит природный интеллект , тут искусственный не сможет соперничать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031