Знайсці
11.09.2023 / 15:484РусŁacБел

Заляцеў у трэнды. Як авіяінжынер стаў зоркай TikTok

Юрый Максімчык — авіяцыйны інжынер і на паўстаўкі тыктокер. Адначасова з асноўнай працай катаўся курʼерам, каб карміць сямʼю. А потым зняў скетч, заліў яго ў TikTok. І закруцілася — усяго за год — паўмільёна падпісчыкаў, жыве з рэкламы. Tochka.by даведалася, як так удала атрымалася.

Асноўная праца тыктокера — сачыць за аглядным радыёлакатарам «Іртыш». Вялікі купал каля Нацыянальнага аэрапорта стаіць проста ў полі.

У авіяцыі Юра Максімчык 12 гадоў. Пакуль халасты быў, грошай хапала. Ажаніўся, двое дзяцей. Крэдыт вісіць, усіх трэба абуць, апрануць, машыну заправіць.

 

Фота: асабісты архіў суразмоўцы

Знайшоў падпрацоўку. Графік авіяінжынера — два праз два. «Круціўся ў дастаўцы ежы, вазіў мэблю», — распавядае блогер. 

А потым зняў першы скетч. 

Кантэнт з жыцця

«Хлопец з раёна» — так піша пра сябе ў шапцы профілю тыктокер.

Намацаў рэцэпт — быць сапраўдным. Юра Максімчык — сельскі хлопец, з вёскі Галаўнінцы, што ў Ляхавіцкім раёне. Трасянка — фішачка. Ну і артыстызм з харызмай — на месцы.

@maksimurka

Батя просто очень добрый , любит всем помогать!) Бо наливають после работы

♬ оригинальный звук - Igor Nostalgia

Вобраз працуе — 500 тысяч падпісчыкаў у тыктоку і 165 тысяч у інстаграме.

Першы ролік зняў увесну 2022 года, каб проста жонку павесяліць. Яна ўгаварыла заліць творчасць у сеціва. За дзень скетч сабраў мільён праглядаў.

«Малы не хацеў есці кашу, а мамка яму: усе дзеткі як дзеткі, сала і цыбулі, супу наядуцца, а ты ўсё прысмакі выбіраеш», — згадвае сюжэт тыктокер.

 

Многае для вобразаў Юра Максімчык узяў у бацькоў. Яны ролікі глядзяць, сябе пазнаюць.

Поспех

Instagram моцна падцягнуў папулярнасць — на вуліцы пачалі пазнаваць. 

«Пайшла рэклама. На першыя рэкламныя дывідэнды купіў святло, бесправадную пятліцу, стабілізатар. І айфон, каб камера — з кінаэфектам. І жонцы такі ж, каб не крыўдзілася», — смяецца Юра Максімчык.

Дзве рэкламы за месяц перакрываюць зарплату інжынера. Таму Юра дапрацоўвае кантракт і сыходзіць з авіяцыі. 

 

@maksimurka

Настоящий мужик сразу знает , что нельзя!

♬ оригинальный звук - Юрка Максимчик

Задумка на будучыню — здымаць серыял у вёсцы, такія «Сваты» на мінімалках. Каманду ўжо сабраў.

 

Запаснога аэрадрома Юрась Максімчык не шукае, калі раптам з трэнду вылеціць. Пакуль прагляды толькі растуць. Падпісчыкі нават просяць выпусціць мерч з цытатамі герояў ролікаў. Бацькам тады — роялці за капірайты.

Чытайце таксама:

Пяць беларускіх артыстаў, якіх вы можаце не ведаць, але іх слухаюць сотні тысяч

Аўтар 21 тысячы артыкулаў у Вікіпедыі судзіўся з БРСМ-актывісткай. Што з імі пасля гэтага стала

Беларус вырабіў сала ў шакаладзе і сабраў у тыктоку больш за мільён праглядаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Рырых/адказаць/
11.09.2023
гага гагарин, не ведаю якія погляды ў гэтага тыктокера, але Бязрукаў дакладна рашыст, які адкрыта падтрымаў пуціна, яго імперскую вайны і генацыд ўкраінцаў, што здзяйсняецца рашыстамі. Таму згодзен
0
Праўдаруб/адказаць/
11.09.2023
Гэты фрукт раздаваў інтэрв’ю на дзяржаўным ТБ. Навошта вы форсіце гэтага ябацьку?
12.09.2023
Молотой щеловек, не уходите с ваш радар! Ми вам можем платийт за секрет ваш радар много болше чем вам платийт китайский коммунитский Тик-Ток!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031