Знайсці
11.09.2023 / 15:581РусŁacБел

Белая дача стала абсалютна белай. Як змяніўся знакаміты аб'ект у Курасоўшчыне

Цяпер працы над знакамітым помнікам архітэктуры ў парку ў Курасоўшчыне практычна скончаны. Onliner.by паглядзеў, што стала з сядзібай.

Фота: Realt.onliner.by

Белая дача была пабудавана ў 1912 годзе як сядзіба на ўскраіне Мінска. У савецкія гады тут была то сельгасшкола, то БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі, то дзіцячы сад, а ў 1990-х — Цэнтр беларускага фальклору. Потым будынак стаяў закінутым, пакуль у 2016 годзе яго не выкупіла кампанія «Сільверкапітал». Заказчык работ на аб'екце — ТАА «Вайт Віла».

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Белая дача — помнік архітэктуры неакласіцызму, прычым ахоўны статус будынак атрымаў у 1977-м. Аднак у 1980-х там прайшла рэканструкцыя, падчас якой аблічча аб'екта часткова змянілася. Напрыклад, калі спачатку над першым паверхам узвышалася толькі вежа, то пасля дадалася частка другога паверха. Пры сучаснай рэканструкцыі змены такога плану «адкруцілі» назад, познесавецкія элементы прыбралі.

На будынку зноў з'явілася трохкутная драўляная вежа, прыбудаваная да асноўнай, «зязюля». Гэта ўнікальны для беларускай архітэктуры элемент, наўрад ці вы знойдзеце такі дзесьці яшчэ. Дарэчы, цяпер і ён стаў абсалютна белым.

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Ад зімы ля будынка з'явіліся дзве веранды, усе дэталі пафарбаваныя — фактычна яны ўжо займелі свой канчатковы выгляд.

— Апошнія карэкціроўкі, якія былі прынятыя ў працэсе аўтарскага нагляду над будаўніцтвам, накіраваныя на экспертызу, чакаем вынік, — распавядае галоўны архітэктар праекта Аляксей Быкоўскі.

Таксама былі некаторыя змены ў параўнанні з першапачатковым планам: напрыклад, давялося адмовіцца ад меднага даху.

— Медны дах быў «залішнім» элементам у нашым праекце. Мы заўсёды разумелі, што ніякай медзі ніколі на гэтым даху не было. Дахавая сталь фарбаваная або карычневай (сурык), або зялёнай фарбай — ніякіх іншых варыянтаў у Мінску тых гадоў не было. У нашым выпадку, на ўзгадненне з навуковым кіраўніком рэстаўрацыйных работ, прынялі максімальна нейтральны, светла-светла-шэры колер даху.

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Акрамя «зязюлі», якая вярнулася на сваё месца, ёсць іншыя цікавыя дэталі. Унутры з'явілася драўляная лесвіца.

— Мы, як рэстаўратары, аднавілі лесвіцу, якая была да 1980-х гадоў, яна прайграная па чарцяжах 1976 года, — адзначае Аляксей Быкоўскі.

Фота: Realt.onliner.by

Нагадаем, раней будынак усё ж вырашылі ўводзіць у эксплуатацыю без унутраных прац, гэта застанецца на потым.

Што яшчэ з дэталяў? На дзвярах красуюцца латуневыя ручкі — заказчык купіў арыгінальныя, зробленыя сто гадоў таму, у пачатку XX стагоддзя.

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

— Гэта была прыемная праца. Калі ты маеш справу з камерным аб'ектам, можаш паўдзельнічаць у аднаўленні кожнай яго дэталі, — распавядае суразмоўца.

Заяўлялася, што ў Белай дачы адкрыюць культурна-асветніцкі цэнтр, іншай інфармацыі па-ранейшаму няма.

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

Фота: Realt.onliner.by

— Магчыма, там будуць праводзіцца невялікія званыя вечары, міні-выставы, культурныя мерапрыемствы камернага маштабу, мініяцюрныя вяселлі з кейтэрынгам — тое, што не прадугледжвае падрыхтоўкі ежы ў вялікіх маштабах, бо будынак пад гэта не прыстасаваны, — дадае Аляксей Быкоўскі.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам нарэшце адкрыюць гандлёвы цэнтр, які будавалі больш за 10 гадоў

У кожным раёне Мінска сёлета зробяць зоны адпачынку. Дзе іх размесцяць і што там будзе

Упершыню дрэвы-старажылы Мінска сталі помнікамі прыроды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
солнечная далина/адказаць/
11.09.2023
прэдлагаеце чарговы лас
праиспектаваць?

сорри
але у мяне здароуя ужэ нимножэчка нет.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031