Знайсці
11.09.2023 / 16:4522РусŁacБел

У Маскве паставілі помнік Феліксу Дзяржынскаму

У Маскве на тэрыторыі штаб-кватэры Службы замежнай разведкі Расіі паставілі помнік кіраўніку ВЧК Феліксу Дзяржынскаму, паведаміла ТАСС.

На цырымоніі адкрыцця помніка прысутнічаў дырэктар СЗР Сяргей Нарышкін. Ён заявіў, што Дзяржынскі, маўляў, «марыў стварыць будучыню, заснаваную на прынцыпах дабра і справядлівасці».

Фелікс Дзяржынскі пасля бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 года ўзначальваў Усерасійскую надзвычайную камісію (ВЧК), якая ў гады Грамадзянскай вайны здзяйсняла тэрор у дачыненні да людзей, абвінавачаных у датычнасці да «контррэвалюцыйных» арганізацый.

Помнік Дзяржынскаму ў Маскве паставілі каля будынка КДБ на Лубянцы ў 1958 годзе. У 1991 годзе пасля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ГКЧП яго дэмантавалі, і гэта дзеянне набыло сімвалічны характар. Але сам помнік не быў разбураны і цяпер знаходзіцца ў маскоўскім парку «Музеон». Каля будынка СЗР цяпер паставілі ягоную паменшаную копію.

У лютым 2021 года ў Маскве арганізавалі галасаванне па пытанні, ці варта зноў паставіць помнік на Лубянскай плошчы. Жыхары горада павінны былі выбраць паміж скульптурамі Фелікса Дзяржынскага і князя Аляксандра Неўскага. Гэта выклікала спрэчкі і дыскусію ў грамадстве, а меркаванні тых, хто галасаваў, падзяліліся практычна пароўну. Гэта прывяло да таго, што мэр Масквы Сяргей Сабянін абвясціў аб датэрміновым спыненні галасавання, заявіўшы, што «помнікі павінны не расколваць, а аб'ядноўваць грамадства». Лубянскую плошчу кіраўнік горада ў выніку прапанаваў пакінуць «як ёсць».

Чытайце таксама:

У Маскве на могілках паставілі помнік куміру 80-х Юрыю Шатунову

У Магілёве надумалі перайменаваць плошчу Арджанікідзэ, просяць прапаноўваць назвы

На магіле Фінберга паставілі помнік. З тупой памылкай у імені

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12.09.2023
Вікіпедыя пра чырвоны тэрор. Асабліва англамоўная Вікіпэдыя пра Чырвоны тэрор і пра забойства царскай сям'і. Рэшэнне пра забойства ўсёй царскай сям'і прыняла тройка на чале з Леніным і Дзяржынскім. Маскоўскім папам засталося асвяціць помнік галоўнаму палачку які вынішчыў каля 3000 святароў і манахаў праваслаўнай царквы Масковіі на чале з епіскапам Масквы, а так сама арганізатару і загадчыку смяротнага прысуду да ўсёй царскай сям'і Раманавых. Ну і самім маскоўскім шавяістам накрыць нагадаць што іх любімы Дзяржынскі этнічны паляк каталіцкай веры. Каб была магчымасць напісаць пра Дзяржынскага то мог бы напісаць у стыле Гіркіна каб усім z-пуцінцам паплахела ад адной назвы Дзяржынскі.
1
Excavation/адказаць/
12.09.2023
Шаноўная Наша Ніва. Дайце калі ласка матэрыял пра Чырвоны тэрор, забойства святароў і манахаў, а так сама пра забойства царскай сям'і Мікалая ІІ Раманава і асаблівую ролю ў ім Леніна і Дзяржынскага. Чытачам будзе цікава. Больш таго у інтэрнэце гэта будзе вельмі добры матэрыял з спасылкаю на ваш сайт. Крыніцы ў Вікіпэдыі, асабліва ў англамоўнай.
0
Recessed/адказаць/
12.09.2023
Правільная назва артыкулу. У Маскве адкрылі помнік чалавеку які арганізаваў забойства больш чым за 3000 святароў манахаў і біскупаў расейскай царквы, а так сама даў загад па знішчэнню казакства і па забойству ўсёй сям'і апошняга манарха Мікалая II Раманава... *** Такі матэрыял ахапіла б вялікая колькасць чытачоў і гарантаваны пыл у каментарах. Паміж іншым ў матэрыяле належыла нагадаць што помнік у Маскве паставілі этнічнаму паляку каталіцкай веры. Матэрыял чыталі б нават на Масковіі пылаючы ад гневу. *** Давайце правільныя назвы для большай аўдыторыі. А заадно і прасвятляйце цемру.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031