Знайсці
11.09.2023 / 19:195РусŁacБел

Генеральная пракуратура сама зрабіла тое, за што карае іншых

У тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры на кароткі час у агульным доступе з'явілася гіперспасылка на сайт выдання «Люстэрка», якое структуры рэжыму Лукашэнкі лічаць «экстрэмісцкім». 

Хоць спасылка была выдалена, можна канстатаваць, што Генеральная пракуратура парушыла свае ж законы, спрычыніўшыся да распаўсюду страшнага «экстрэмізму». Простых смяротных у беларускіх умовах за гэта, хутчэй за ўсё, пакаралі б, нават не разбіраючыся ў сутнасці справы.

Трэба думаць, Генпракуратуры не ўсё адно, што пішуць пра іх дзеянні «экстрэмісцкія» СМІ, і перасылка спасылкі рабілася ў рамках гэтага маніторынгу. Вось толькі супрацоўнік яўна пераблытаў працоўны чат з публічным каналам.

Падобны казус, нагадаем, на тым тыдні здарыўся са старшынёй праўладнай ЛДПБ, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Алегам Гайдукевічам.

Чытайце таксама:

Юрысты расказалі, якія прававыя наступствы могуць быць у дыкпіка ў тэлеграм-канале Гайдукевіча

«Слалі нам толькі пагрозы і спрабавалі ўзламаць». Дыкпік у канале Гайдукевіча з'явіўся пасля кантакту з Азаронкам

«Калі ўбачыла той самы …» Інтэрнэт горача ацаніў дыкпік з канала Гайдукевіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Офицер, застрелись! (с)/адказаць/
11.09.2023
Гэты інстытут спыніў існаванне ў якасці Генеральнай пракуратуры Беларусі, калі падчас Калегіі прагучала знакамітае "інагда не да законаў", але аратара там жа на месцы не арыштавалі ці не ліквідавалі як асабліва небяспечнага рэцыдывіста. Гэта цяпер проста клуб па інтарэсах- атрымаць зряплатку, дацягнуць да пенсіі, ну і пра "генацыд" кніжачкі прыдумляць. Зборышча нікчэмаў з тыпу юрыдычнай адукацыяй.
0
Ronaldo/адказаць/
11.09.2023
Дык не да законаў жа ж… ці вы забылі?
0
даведка/адказаць/
11.09.2023
Генеральная прокуратура на этом так не остановится, пока не займётся ещё и физическим геноцидом народа...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера