Знайсці
11.09.2023 / 21:32РусŁacБел

Памёр навуковец, які кланаваў авечку Долі

Ва ўзросце 79 гадоў памёр шатландскі генетык Іэн Уілмут, паведамляе The Herald. Менавіта ён кіраваў групай даследчыкаў, якая ў 1996 годзе кланавала авечку Долі.

Фота: Mathieu Polak/Sygma/Sygma via Getty Images

Прычына смерці вучонага не называецца, але вядома, што ў апошнія гады жыцця ў Уілмута была дыягнаставаная хвароба Паркінсана.

Эксперымент з авечкай Долі быў першым, які дасягнуў поспеху ў справе стварэння клона сысуна з ядра саматычнай клеткі. Яго правялі ў Рослінскім універсітэце ў Шатландыі. Кланаваная авечка пражыла шэсць гадоў, а пасля яе ўсыпілі з-за выяўленых захворванняў.

Іэн Уілмут за сваю працу ў 2008 годзе атрымаў гонар рыцара. Да 2012 года ён працаваў ва ўніверсітэце Эдынбурга, а потым пайшоў на пенсію. 

Чытайце таксама:

Памёр легендарны дызайнер моднага дома Dior

Памёр былы вакаліст Smash Mouth Стыў Харвэл

Памёр музыка Джымі Бафет

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031