Знайсці
16.09.2023 / 12:592РусŁacБел

На плошчы Бангалор нецвярозы кіроўца пратараніў BMW і знёс дарожны знак

Здарэнне адбылося а палове на пятую раніцы.

Фота: ДАІ

36-гадовы кіроўца Audi пры заездзе на кругавую развязку мінскай плошчы Бангалор не даў рады кіраванню і пратараніў BMW, які спыніўся на чырвонае святло, паведамляе ДАІ горада.

Ад удару транспартныя сродкі адкінула за межы праезнай часткі, пасля чаго BMW пашкодзіў дарожны знак.

У выніку ДТЗ 56-гадовы пасажыр BMW з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Фота: ДАІ

Па выніках агляду ў 36-гадовага парушальніка выяўлена 1,6 праміле алкаголю.

Фота: ДАІ

Мужчына затрыманы, аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку.

Чытайце таксама:

Трамвай літаральна раздушыў легкавік аб слуп ВІДЭА

П'яны 17-гадовы падлетак зладзіў на грузавіку ДТЗ у Магілёве

У аварыі пад Шчучынам разбіўся фокуснік і вядоўца з Гродна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Баон /адказаць/
16.09.2023
На аудюшках еще те черти гоняют
1
Максим Дизайнер/адказаць/
17.09.2023
Минус два коптящих корча, прекрасно. Хорошо, что все живы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера