Знайсці
20.09.2023 / 07:4727РусŁacБел

Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі

Мама школьніка Кацярына Варажун абурылася якасцю перакладу школьных падручнікаў на беларускую мову. Памылкі адшукаліся не толькі на кожнай старонцы, але нават на вокладцы.

Падручнік для 6-га класа напісаны біёлагам, кандыдатам біялагічных навук Мікалаем Лісавым, які загадвае кафедрай батанікі і асноў сельскай гаспадаркі БДПУ імя М. Танка. Але, як вядома, у Беларусі апошнім часам многія падручнікі спачатку пішуцца па-руску, а пасля перакладаюцца для школ, дзе яшчэ засталася беларуская мова навучання.

Традыцыйна падручнікі, і гэты ў іх ліку, выдадзены ў 2021 годзе, рыхтуюцца ў профільным выдавецтве «Народная асвета», кожны з іх мае рэдактара, перакладчыка і карэктара. Але выявілася, што гэтага недастаткова для таго, каб забяспечыць школьнікаў прадукцыяй без грубых памылак.

Памылкі, якія адшукалі ў падручніку. Фота: твітар Кацярыны Варажун

На старонках гэтага падручніка па біялогіі адшукалася процьма памылак: «фарбуючы» замест «фарбавальны», «густ» замест «смак», «челавек» замест «чалавек», «прыгатаваць» замест «падрыхтаваць», «мелкія» замест «дробныя», «смоўжы» замест «смаўжы», «экскрыментамі» замест «экскрэментамі», «эфіёпскі» замест «эфіопскі», «дзінга» замест «дынга» і г. д.

У некаторых словах знікаюць літары і знакі (ін[ш]ы, Белару[с]ь), а ў іншых дадаюцца лішнія (шчаў'я).

Не засвоілі перакладчыкі і карэктары і правілаў якання і ётацыі ў беларускай мове: у адным сказе побач бачым «мядзведзяняты і вавёрчаняты», хоць правільна «медзведзяняты і ваверчаняты».

Памылка адшукалася нават на вокладцы падручніка, дзе не так шмат тэксту ў прынцыпе.

Мы адшукалі памылку нават на вокладцы падручніка. На ёй аўтар напісаны як Н. Д. Лісаў, але паколькі ён Мікалай, то мусіла б быць М. Д. Лісаў. Здаецца, што варыянта напісання Нікалай пакуль яшчэ Міністэрства адукацыі не ўзаконьвала. 

Адказнасць за гэтае цалкам непісьменнае выданне ляжыць, хутчэй за ўсё, на перакладчыцы Таццяне Юдчыц, а таксама на карэктарах, якіх тут аж два — А. П. Тхір і Г. В. Алешка. Але ў сённяшніх беларускіх рэаліях у стварэнні няякаснага прадукту нельга выключаць і іншых фактараў.

Таццяна Юдчыц цяпер выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. Раней яна, біёлаг паводле адукацыі, была настаўніцай расейскамоўнай сярэдняй школы № 32 г. Мінска. На парламенцкіх выбарах у 2016-м уваходзіла ў склад участковай камісіі. У 2018-м уладкавалася на СТБ — спецыяльнай выпускаючай рэдактаркай навінавага аддзела службы інфармацыйнага вяшчання, а ў 2020-м звольнілася адтуль. З 2021-га да 2023-га была рэдактаркай выдавецтва «Народная асвета».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

На магіле Фінберга паставілі помнік. З тупой памылкай у імені

У Слуцку паставілі памятны знак з памылкай у імені пісьменніка, але чыноўнікі яе не прызнаюць

Новы знак на гары Дзяржынскай мае дзве памылкі ў пяці словах

Ф. Раўбіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
20.09.2023
Пятрусь , калгаснік быў хітрападвывернутым хамелеонам і заўсёды адаптаваў свае абяцанкі пад аўдыторыю. Усе бачылі ў ім барацьбіта супраць карупцыі і за свабоду слова. Але нацыяналісты таксама бачылі барацьбіта за незалежнасць. Камуністы бачылі барацьбіта за вяртанне СССР. Калгаснікі бачылі калгасніка. Беларускамоўныя бачылі трасянкамоўнага. Расейскамоўныя бачылі абаронцу правоў расейскамоўных. Дзеячы культуры бачылі аматара вершаў Быкава. Ветэраны бачылі сына таго, хто загінуў на вайне. Нямецкія журналісты бачылі таго, хто нахвальваў гітлераўскі парадак...

Перад выбарамі калгаснік сабраў каманду паплечнікаў. Лябедзьку, Ганчара ды іншых. Некаторыя людзі бачылі тое, што сам Лукашэнка - мудак, які сам сабе заўсёды супярэчыць. Але спадзяваліся на тое, што яго каманда прынамсі кампетэнтная.
0
Браніслаў Адамавіч/адказаць/сачыць
20.09.2023
«эфіёпскі» замест «эфіопскі»

эфіопскі - гэта напэўна на маскаліцы? Кіньце дурное.
0
"Беларусу" Федору Сідорову стала страшна?/адказаць/сачыць
23.09.2023
Пытанне, 200 гадоў таму тут ніхто не размаўляў на расейскай.
З чаго беларусы павінны рабіць так каб прыехаўшым расейцам было зручна???
Дзяржаўная - адна, беларуская. А размаўляй на якой захочаш.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера