Знайсці
20.09.2023 / 11:563РусŁacБел

ГУР Украіны паведаміла пра падрыў «невядомымі дыверсантамі» двух самалётаў і верталёта ў Падмаскоўі

На аэрадроме Чкалаўскі 18 верасня 2023 года былі істотна пашкоджаныя два самалёты і адзін верталёт, расследаваннем займаецца СК РФ. Пра гэта ў тэлеграм-канале піша прэс-служба ГУР Украіны.

«Здарэнне выклікала істэрыку ў найвышэйшых вайсковых калідорах — на аэрадроме месцяцца ўрадавыя самалёты, так званыя «самалёты Суднага дня» і спецыяльныя самалёты (самалёты-разведчыкі)», — піша ГУР. 

Невядомымі асобамі на аэрадроме, які старанна ахоўваецца, была закладзена выбухоўка і падарваныя самалёты АН-148 і Іл-20, а таксама верталёт Мі-28Н, які да гэтага актыўна прыцягваўся да збіцця ўдарных дронаў над Маскоўскай вобласцю, сцвярджаюць украінскія разведчыкі. 

Пашкоджанні самалётаў не дазволяць разлічваць на іх хуткае аднаўленне. У верталёта выбухам пашкоджана хваставая частка. Яшчэ адзін АН-148, які знаходзіўся побач з астатнімі на стаянцы, атрымаў нязначныя пашкоджанні, гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
20.09.2023
Якия дыверсанты ----- проста ляпу залиушыя рабсияне!;))))
1
Афіцыйнае тлумачэньне/адказаць/сачыць
20.09.2023
«Дыверсанты? Не-не, проста хтосьці курыў цыгарэту дужа блізка ад самалёта». 😂
20.09.2023
Кмк они это сами... Самолёты не выдержали позора..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031