Знайсці
20.09.2023 / 16:09РусŁacБел

Кацярына Сныціна пасля заканчэння гэтага сезона завершыць кар'еру

Беларуская баскетбалістка «Лондан Лаянс» Кацярына Сныціна завершыць кар'еру пасля заканчэння гэтага сезона, паведамляе «Трыбуна».

«Мой заключны сезон пачынаецца сёння.

Я прыняла рашэнне, што гэты сезон, які стане для мяне 21-м у статусе прафесійнай спартсменкі, будзе заключным.

Прычыны? Я іх для сябе асабіста яшчэ не сфармулявала дакладна, проста я так адчуваю, а прыслухоўвацца да сябе — гэта, дарэчы, адна з многіх якасцяў, якія мне падарыў баскетбол.

Сезон пачынаецца сёння, хто ў Лондане, чакаю ў Copper Box, хто не, то будзе анлайн-трансляцыя.

Ну, пагналі, уступаю ў свой заключны сезон! Ён будзе доўжыцца дзевяць месяцаў, таму прымаю пажаданні толькі аб класным сезоне, а не аб заканчэнні карʼеры», — пракаментавала сваё рашэнне баскетбалістка.

Кацярына Сныціна за сваю прафесійную карʼеру была бронзавай прызёркай чэмпіянату Еўропы 2007 года, двойчы выйгравала чэмпіянат Беларусі, станавілася чэмпіёнкай Францыі, фіналісткай Кубка Еўропы ФІБА, а таксама гуляла са зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.

Таксама Сныціна знаходзіцца ў топ-5 баскетбалістак па колькасці ачкоў у Еўракубку.

У 2020 годзе Кацярына Сныціна разам з іншай славутай беларускай баскетбалісткай Аленай Леўчанка падтрымалі народныя пратэсты супраць дыктатуры. Спартсменка была і застаецца адной з сімвалічных постацяў спартыўнага супраціву. Літаральна ўчора яна выказалася ў сацсетках да Дня нацыянальнага сцяга і герба.

«Я «прачнулася» толькі ў 2020-м.

Бел-чырвона-белы — гэта колеры, якія суправаджаюць мяне цяпер заўсёды, куды б я ні перамяшчалася. Сцяг вісіць у кожнай кватэры, дзе я жыву. З гэтым сцягам прыходзяць сябры падтрымаць мяне на баскетбольныя матчы па ўсім свеце.

Гэты сцяг — арыенцір, куды ісці і дзе шукаць сваіх людзей: на такіх мерапрыемствах, як прайд, або мітынгах, арганізаваных мясцовымі супольнасцямі. Гэта мой сцяг, і я ім ганаруся! З Днём нацыянальнага сцяга і герба, дарагія мае!» — напісала Сныціна.

Чытайце таксама:

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

Сныціна звярнулася да расійскіх спартоўцаў: Сваім маўчаннем вы згаджаецеся з дзеяннямі Пуціна

Баскетбалістка Алена Леўчанка скончыла кар’еру. Вось якім быў яе шлях

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031