Знайсці
20.09.2023 / 18:09РусŁacБел

У пятніцу кіроўцы змогуць праехацца ў мінскім транспарце задарма

22 верасня жыхарам Мінска дазволяць ездзіць у гарадскім транспарце, уключаючы метро, без аплаты праезду пры прад'яўленні пасведчання кіроўцы і пасведчання аб рэгістрацыі транспарту, паведаміў Мінгарвыканкам. Робіцца гэта ў рамках акцыі «Дзень без аўтамабіля».

Фота ілюстрацыйнае

Традыцыйна ў Мінску ў гэты дзень пройдзе і акцыя «На працу на ровары». Будуць арганізаваныя «энергетычныя і інфармацыйныя пункты» ля галоўнага ўвахода ў Цэнтральны батанічны сад, ля «Мінск-Арэны» (з боку веладарожкі), пр. Дзяржынскага, 13 (паркінг), пр. Партызанскі, 30.

«Тут раварысты альбо іншыя ўдзельнікі руху, якія выкарыстоўваюць экалагічны транспарт, змогуць пачаставацца садавіной і атрымаць інфармацыйныя матэрыялы пра тыдзень мабільнасці і дзень без аўтамабіля», — паведаміў Мінгарвыканкам.

Таксама ў гэты дзень дадуць зніжку на арэнду шэрынгавых ровараў дзвюх кампаній, а ў раёнах Мінска пройдуць велапрабегі. 

Акцыя «Дзень без аўтамабіля» праводзіцца рэгулярна пачынаючы з 2008 года. 

Чытайце таксама:

У Лідзе прыдумалі спосаб барацьбы з «гоншчыкамі» на электрасамакатах

Што палягчае жыццё турысту? Топ-10 мабільных праграм і сэрвісаў для паходаў і падарожжаў

«Ты нібыта ў гатэльным нумары, але ў той жа час як і на прыродзе». Беларусы расказалі, як гэта — падарожнічаць па краіне аўтадомам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера