Знайсці
20.09.2023 / 18:203РусŁacБел

Жыхара Наваполацка арыштавалі на 15 сутак за фота 2012 года

Жыхара Наваполацка Мікалая Юрцэвіча арыштавалі на 15 сутак паводле артыкула аб парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (частка 1 артыкула 24.23 КаАП), піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».

Фота ілюстрацыйнае

Суд адбыўся 8 верасня, але пра яго вынікі стала вядома толькі цяпер.

Паводле інфармацыі ў банку даных судовых рашэнняў, падставай для арышту Юрцэвіча стала фота 2012 года, апублікаванае ў сацсетцы «ВКонтакте». На ім мужчына стаіць у вайсковай касцы, а ўнізе выявы размешчаны бел-чырвона-белы сцяг з гербам «Пагоня».

У раздзеле «Фотаздымкі» на старонцы затрыманага знайшлі і выявы нацыянальнага сцяга, які вісіць на сцяне.

Чытайце таксама:

У Гродне затрымалі айцішніка. Зноўку за каментары ў тэлеграм-чатах

У Гомелі затрымалі Святлану Кароль

За каментары ў тэлеграме двухгадовай даўніны затрымалі студэнта БНТУ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Беларусажыдабандэравец/адказаць/сачыць
20.09.2023
Вiншую з прабiццём новага дна!
21.09.2023
То бок яшчэ праз 2.5 гады дойдуць да таго мужыка лысага вусатага, каторы на здымку з 1994 г.
0
бендеровец/адказаць/сачыць
21.09.2023
Беларусажыдабандэравец, надо было на фото или видео заменить, где алкашенко на фоне бело-красно-белого флага принимает присягу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера