Знайсці
20.09.2023 / 21:5922РусŁacБел

«Падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам, пачынаюць размаўляць на беларускай мове». Прапагандыст Пуставы пабачыў пакуты ў вачах беларусаў

Адыёзны прапагандыст Яўген Пуставы ў эфіры тэлеканала СТБ падзяліўся прыкладам «няшчырага патрыятызму», які ён заўважае ў некаторых беларусах. Маркерам выступіла беларуская мова.

Скрыншот з відэа

«Давайце шчыра, беларусы думаюць на рускай мове. Я б хацеў, можа быць, каб яны думалі па-беларуску, але яны думаюць па-руску. Калі я пішу ў беларускамоўную прэсу, я магу перастроіцца, думаць па-беларуску, а потым зноў вярнуцца да рускай мовы.

Але нават тыя, хто падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам дзе-небудзь у гарадскім транспарце, пачынае размаўляць на беларускай мове. Я ж бачу пакуты перакладу ў іх вачах.

Я хачу сказаць, што я беларускую мову ведаю лепш за іх, хоць у мяне рускія карані», — сказаў Пуставы.

Варта адзначыць, што аргумент «я ведаю беларускую мову лепш за іх, але не размаўляю на ёй, бо я не такі…» зусім не арыгінальны, ён якраз-такі вельмі тыповы для метадычак русіфікатараў. Пры гэтым дэманстраваць узровень ведання мовы, ды нават проста факт валодання ёй, людзі, якія гэтым «аргументам» аперуюць, часцей за ўсё адмаўляюцца. Як і той жа Пуставы, які падчас сваёй тырады прамовіў усяго толькі пару вымучаных беларускіх слоў.

Чытайце таксама:

Лукашэнкаўскі прапагандыст спрабуе пратачыцца ў эмігранцкія колы 

«Яшчэ раз, хто на каго напаў: Украіна на нас, ці Расія на Украіну? Вось хто напаў, той не мае рацыі. І хопіць п*** на гэту тэму» — Андрэй Макарэвіч даў адлуп расійскаму прапагандысту

Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
32
Ха-ха
53
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
29
0
Вероятный/адказаць/
21.09.2023
Ёсік, паводле майго досведу гэта часта панаехі з украінскіх ОРДЛО. Уцеклыя ад апафеоза русскага міра і прыцягнуўшыя яго з сабой на Беларусь. [Выд. - Рэд.]
0
1 хвіліна часу і павага да роднага/адказаць/
22.09.2023
Gf, Gf
Як паставіць бел. клавіятуру в Windows 11 и Windows 10
Чтобы добавить белорусскую раскладку в языковую панель сделайте всего несколько шагов:
Правой кнопкой мыши кликните на языковой панели и выберите пункт "Параметры..."
2. В диалоге устновки раскладок нажмите кнопку "Добавить"
3. В списке выберите белорусскую раскладку клавиатуры и нажмите "ОК".
4. Беларускская раскладка добавлена! 

А яшчэ калі перакласці гаджэту на беларускую - таксама спрыяе вывучанню
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
23.09.2023
не хачу слухаць , а што не так, Азаронак езьдзіць на грамацкім транспарце і вядома яго пазнаюць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031