Знайсці
21.09.2023 / 07:4729РусŁacБел

Прэмʼер Польшчы заявіў, што Варшава больш не перадае зброю Украіне, бо ўзбройваецца сама

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі расказаў, што цяпер яго краіна не перадае зброю Украіне, таму што занятая ўзбраеннем уласнай арміі. Такую заяву ён зрабіў у інтэрвʼю тэлеканалу Polsat, піша «Медуза».

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Фота: Olimpik / NurPhoto via Getty Images

«Украіна абараняецца ад жорсткага нападу Расіі, і я разумею гэтую сітуацыю, але, як я ўжо сказаў, мы абаронім нашу краіну. Мы больш не перадаём зброю Украіне, таму што мы цяпер узбройваем Польшчу», — сказаў Маравецкі.

Заява Маравецкага прыцягнула шырокую ўвагу СМІ на фоне рознагалосся Кіева і Варшавы наконт экспарту ўкраінскага збожжа.

Маравецкі таксама падкрэсліў, што хаб у горадзе Жэшаў, праз які ва Украіну перапраўляецца ўзбраенне з ЗША і іншых краін НАТА, «увесь час выконвае тую ж ролю, што і выконваў, і будзе выконваць».

Польшча з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну аказала Кіеву вайсковую дапамогу на суму больш за тры мільярды еўра. Гэтыя пастаўкі ўключалі боепрыпасы, браняваную і цяжкую тэхніку, а таксама савецкія знішчальнікі.

Чытайце таксама:

У Польшчы скандал: па плане абароны 2011 года армія мела адступіць на лінію Віслы

Польшча пабудуе на мяжы з Беларуссю новую агароджу, з камерамі, цеплавізарамі і датчыкамі руху

У Польшчы раскрылі, колькі ўсяго віз было выдадзена беларусам з пачатку 2021 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
21.09.2023
Takoha nikto nie skazau. žurnalistam Nashaj Nivy trieba samym pahliadzieć spakojna na slovy Morawieckiego i prafiesyjna piereklasci ich na bielaruskuju mova - zusim nieskladana. A tak, vyhliadaje, što NN lienicca jakasnaj žurnalistykaj zanimacca... nažal.
1
бабруйчанін/адказаць/сачыць
21.09.2023
Калі шчыра Польша збывала в Украіну саудєпаускую ці рф зброю з умовай на пастачанне зброі ад Штатау.І калі быу тэндэр на рэмонт леапардау то Польша за 100т€ пагаджалась а Германія за 30т€ і з сваімі запчасткамі... Таму ..ведаем палякау былі у Польшчы)) . Украіна...ні сення ні зараз
21.09.2023
Ĺ, а воно тобi шо муляе нiдэ? Сказав бы тобi да нэ поймэш!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031