Знайсці
21.09.2023 / 10:343РусŁacБел

Масіраваная атака па Украіне: ноччу запусцілі больш за 40 ракет

Як паведамляюць Паветраныя сілы Украіны, усяго былі зафіксаваныя пускі 43 крылатых ракет Х-101/Х-555/Х-55 з 10 самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95МС з раёна Энгельса.

Чаркасы, 21 верасня

Ракеты запускалі хвалямі. У паветраную прастору Украіны яны ўваходзілі з розных напрамкаў, мяняючы курс на маршруце.

У выніку Паветраным сілам і сродкам СПА Сіл абароны Украіны ўдалося збіць 36 ракет.

Акрамя крылатых ракет, прыкладна а шостай раніцы па Харкаве ўдарылі зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300.

Пад раніцу чацвярга ў Кіеве, Чаркаскай і Хмяльніцкай абласцях, у Харкаве, у Роўне і на Львоўшчыне працавалі сілы супрацьпаветранай абароны, гучалі выбухі.

У Чаркасах у выніку ракетнага ўдару разбураны будынак гасцініцы. Загарэліся гандлёвыя павільёны на рынку. Пацярпелі 7 чалавек і 10 чалавек эвакуяваныя. З-пад завалаў выратаваны 1 чалавек.

У Кіеве ў выніку падзення абломкаў ёсць пашкоджанні ў Дарніцкім, Саломенскім, Шаўчэнкаўскім раёнах. У Дарніцкім раёне ўзніклі ўзгаранні. Ёсць пацярпелыя: 7 чалавек, у тым ліку дзіця.

У Кіеўскай вобласці ў выніку падзення абломкаў узніклі пажары на тэрыторыі прадпрыемстваў. Таксама ёсць пашкоджанні прыватнага сектара. Два чалавекі параненыя.

У Харкаве разбураны складскі будынак. Пацярпелі 2 чалавекі.

Херсоншчына, 21 верасня

У Херсоне расіяне сярод ночы наносілі ўдары па жылых кварталах з рознага тыпу ўзбраення. У выніку ў горадзе ўзнікла 7 пажараў. Гарэлі жылыя і шматкватэрныя дамы, аўтамабілі і гандлёвы рад на адным з рынкаў горада. Паводле звестак паліцыі, 3 чалавекі загінулі, яшчэ 5 параненыя. 

Ёсць таксама траплянні і пашкоджанні ў Ровенскай вобласці. Частка Ровенскага раёна без электраэнергіі.

У Львоўскай вобласці расіяне нанеслі ўдар па прамысловай зоне, ёсць разбурэнні і ўзгаранні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
А террористов нужно уничтожать/адказаць/сачыць
21.09.2023
россия - страна-террорист
6
ЗША дапамагаюць толькі на словах/адказаць/сачыць
21.09.2023
А ЗША толькі з трыбуны ААН прыгожа казалі,ана справе дапамогі нуль! Далі б Украінца роўна 40 дальнабойных ракет радыюсам 500 км. і вайна ўжо б скончылася перамогай Украіны
4
США не заинтересованы в скором окончании войны /адказаць/сачыць
21.09.2023
ЗША дапамагаюць толькі на словах, неудивительно ведь США изначально слили Украину Путину. Им нужна длительная война: а) для ослабления еврозоны - это ведёт к усилению американской экономики , евро в рецессии, сейчас как никогда высок спрос на доллар б) для максимального разрушения военного и экономического потенциала РФ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031