Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона
Гэты лайфхак у тыктоку сабраў амаль мільён праглядаў.
Скрын відэа з тыктоку блогера
Пранкер звоніць у дамафон у рандомную кватэру і кажа, што гэта штогадовая праверка дамафонаў. Просіць чалавека сказаць «раз, два, тры», пастукаць па трубцы і націснуць кнопку. Жыхар кватэры, не задумваючыся, адчыняе дзверы ў дом.
Ролік сабраў больш за 960 тысяч праглядаў.
Каментатары жартуюць, што з такім голасам можна не толькі дамафонныя дзверы адчыняць. І дзеляцца сваімі варыянтамі: прадставіцца прыборкай пад'ездаў, поштай ці водаканалам, сказаць, што забыўся ключы.
У тыктоку пранкера ёсць і іншыя жартоўныя відэа. Сярод папулярных, напрыклад, як ён разлічваецца за пакупкі рознымі рэчамі — картай Мінска (звычайнай дарожнай) і стацыянарным тэлефонам.





