Знайсці
21.09.2023 / 12:128РусŁacБел

Напярэдадні халадоў расіяне зноў пачалі атакаваць энергетычныя абʼекты

Падчас масіраванай ракетнай атакі раніцай 21 верасня атрымалі пашкоджанні энергетычныя абʼекты ў цэнтры і на захадзе Украіны. Гэта была першая за апошнія паўгода атака расіян на энергасістэму, паведамляе «Укрэнерга». 

З-за ракетнай атакі засталіся часткова без току спажыўцы ў Ровенскай і Жытомірскай абласцях.

Таксама падчас нападу атрымалі пашкоджанні сеткі аблэнерга ў Днепрапятроўскай, Кіеўскай, Харкаўскай абласцях.

Праз баявыя дзеянні і з іншых прычын без святла раніцай заставалася 398 населеных пунктаў.

Па словах кіраўніка праўлення кампаніі Уладзіміра Кудрыцкага, энергазабеспячэнне ў магістральнай сетцы «Укрэнерга» адноўлена.

Кудрыцкі дадаў, што энергетыкаў гэтая атака не заспела знянацку, падрыхтоўка і аднаўленне энергасістэмы не спыняліся з канца мінулага ацяпляльнага сезона.

«Нельга сцвярджаць, што гэта пачатак новай масіраванай тэрарыстычнай хвалі мэтанакіраваных абстрэлаў энергасістэмы. Энергетыкі не маюць такой інфармацыі і не могуць прагназаваць дзеянні ворага. Але ў нас няма ілюзій. Мы чытаем паведамленні ГУР Мінабароны і ведаем, што вораг цынічны і жорсткі, усе маральныя і прававыя рамкі перайшоў даўно, таму мы рыхтуемся да любых магчымых сцэнарыяў», — адзначыў кіраўнік кампаніі.

Чытайце таксама:

Украінскія спецслужбы сцвярджаюць, што ўдарылі ўчора па вайсковай часці ў Крыме, дзе былі расійскія генералы

СБУ і ВМС нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме Сакі

Масіраваная атака па Украіне: ноччу запусцілі больш за 40 ракет

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Расейскі генацыд, расейскі тэрарызм /адказаць/сачыць
21.09.2023
Прытрымлівайся сваіх парадаў і сачы за сваімі словамі, мілітарысцкі маскальскі троль. Калі замежная армія зьнішчае неваенную інфраструктуру жыцьцезабесьпячэньня, так што мясцовыя некамбатанты — дзеці, жанчыны й мужчыны — замярзаюць або галадаюць, гэта генацыд і тэрарызм, а не вайна.
0
не поддавайся, они этого хотят/адказаць/сачыць
21.09.2023
Примитивный зеркальный террор в ответ глубинариям и хатаскраю прозреть не поможет. Их миллионы, на всех дебилов денег не хватит.
Лучше тратиться на ПВО и жарить Ту-95мс вместе с лётчиками и персоналом на аэродромах. Заодно палить конторы интернет-троллей и пропагандистов в студиях и автомобилях. Чтобы было с хрустящей корочкой.
21.09.2023
Пытанне, Сэрца зла, рэлігія дэманаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031