Знайсці
21.09.2023 / 22:003РусŁacБел

У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць

Імаверна, сілавікі проста супаставілі ягоныя нікнэймы ў Telegram і ва «УКантакце».

Андрэй Шоцік. Калаж: «Наша Ніва»

Сёння абнавіўся спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў». Туды патрапіў канал «Сумленны Гродна» разам з ягонымі адміністратарскімі старонкамі. Асобна туды ўнесены Шоцік Андрэй Анатольевіч 1993 года нараджэння. Вось з ім усё не так проста.

Скрыншот спіса экстрэмісцкіх фарміраванняў

Насамрэч, аніякага дачынення да канала «Сумленны Гродна», як паведамілі знаёмыя з сітуацыяй, мужчына не мае. Проста ягоны нікнэйм ва «УКантакце» супадае з імем карыстальніка акаўнта адміністратара «Сумленнага Гродна» ў тэлеграме.

Тое, што менавіта Андрэй Шоцік — адміністратар канала, беларускія сілавікі памылкова сцвярджалі яшчэ год таму і пісалі, што ён «хаваецца на тэрыторыі Польшчы».

Таксама вядома, што менавіта так былі «дэананімізаваныя» некаторыя людзі ў канале «Зрабі па сумленні», які вядзе гродзенскі ГУБАЗіК. Юзернэйм у тэлеграме адвольна супастаўляецца з імем карыстальніка любой іншай сацсеткі, а пасля звесткі зусім не датычнага ні да чога чалавека публікуюцца ў канале.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Хто фарміруе спісы санкцый і чаму ў новы пакет патрапіла былая начальніца калоніі, якая не перасякалася з Калеснікавай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.09.2023
К несчастию Шотика, белорусские КГБ не могут ошибаться. А даже если и ошидились, то всё равно не ошибились
0
Вінцэнт фон Архэдуптыкус/адказаць/сачыць
22.09.2023
Бо не толькі ж "быў бы чалавек - артыкул знойдзецца", але ж і "быў бы артыкул - чалавек знойдзецца". Так што тым якія меркавалі што можна ціхенька пераседзець (большасьці насельніцтва Беларусі) раю сушыць сухары ўжо зараз. Далей будзе яшчэ цікавей...
22.09.2023
А якая розніца? Ён такі ж самы выпадковы як і большасць палітвязняў - нічога такога не рабілі і селі. Калі беларускі пашпарт ё, то можна сесці ні за што.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031