Знайсці
21.09.2023 / 21:34РусŁacБел

Знялі на ВІДЭА, як на Гомельшчыне мядзведзь разграміў пчальнік

Цяпер сустрэча ў Беларусі з мядзведзем — зусім не навіна. Мішак рэгулярна бачаць па ўсёй краіне, і геаграфія ўсё больш пашыраецца. Гэтым разам мядзведзя заўважылі ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Апошні раз перад тым мядзведзя фіксавалі тут 42 гады таму.

Гэтым разам касалапага заўважылі ў сярэдзіне верасня. Мядзведзь прагуляўся па абочыне лясной дарогі, але гэтым не абмежаваўся і ў пошуках ежы зайшоў у раёне вёскі Славінск на пчальнік Нацыянальнага парку паласавацца мёдам.

Фота: instagram.com/pripyat_national_park

На відэа бачна, як мядзведзь раскрывае вулей і ласуецца мёдам. Потым яго нешта спалохала і звер паспяшаўся ўцячы.

Фота: instagram.com/pripyat_national_park

На кадрах відэа відаць, што мядзведзь проста разграміў пчальнік.

Чытайце таксама:

У Калодзішчах пад Мінскам заўважылі мядзведзя

Мядзведзь на мяжы Літвы з Беларуссю пратэсціраваў надзейнасць памежнага плота ВІДЭА

З'явілася ВІДЭА, як у Налібоцкай пушчы сям'я ваўкоў ратуе ваўчанят ад мядзведзя

«Гляджу, што яна ідзе ў мой бок. Я хутка сеў у машыну». У Докшыцкім раёне мядзведзі знішчылі поле з аўсом у фермера

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031