Знайсці
22.09.2023 / 10:53РусŁacБел

У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 34 чалавекі. Сярод іх праўнук Якуба Коласа, Ларыса Шчыракова, Мікіта Найдзёнаў

22 верасня МУС зрабіла абнаўленне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у спісе 3324 чалавекі, піша «Вясна».

Сярод іншых у спіс дадалі праўнука Якуба Коласа Мікіту Бруя, якога асудзілі за садзейнічанне «экстрэмісцкай» дзейнасці, журналістку Ларысу Шчыракову, фігурантаў справы аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане Сяргея Рабушку, Аляксандра Напрэенку, Максіма Зуева і Вадзіма Багаўкова, музыку Мікіту Найдзёнава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031