Знайсці
22.09.2023 / 11:485РусŁacБел

Больш за ўсё ў Літве сёлета вырасла беларуская дыяспара

Упершыню ў гісторыі краіны колькасць замежнікаў, якія жывуць у Літве, перавысіла 200 тысяч, паведамляе Delfi са спасылкаю на Дэпартамент міграцыі. Паводле звестак на 1 верасня, у Літве пражывала 203 157 чалавек з розных замежных краін.

На пачатку года ў краіне знаходзілася амаль 190 тысяч замежнікаў. 

Самай буйной дыяспарай у Літве застаюцца ўкраінцы — 85 579 чалавек. Большасць з іх прыбылі ў Літву пасля пачатку вайны.

Больш за ўсё за год у Літве вырасла беларуская дыяспара.

Паводле даных на пачатак года, у краіне пражывала крыху больш за 48 тысяч беларусаў, а паводле даных на 1 верасня іх было больш за 60 тысяч, то-бок дадалося 12 тысяч чалавек.

Колькасць расійскіх грамадзян у Літве вырасла нязначна. Паводле даных на пачатак года, у краіне пражывала 15 706 расійцаў, а паводле даных на 1 верасня — 16 179. Большасць з іх — 8571 — гэта пастаянныя жыхары Літвы, якія жывуць тут на працягу пары дзясяткаў гадоў або даўжэй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
8
Максим Дизайнер/адказаць/
22.09.2023
Идиоты самые настоящие. Надо ехать в Германию.
3
Паштет/адказаць/
22.09.2023
Стапэ, Латушка ж пра 400-500 тышч казау. 60 у литве, 40 з гакам у польшчы (их статыстыка), жменька на захадзе. Дзе астальныя, Паштет???
0
Паштет/адказаць/
22.09.2023
Лум, небарака ты...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031