Знайсці
22.09.2023 / 14:5618РусŁacБел

У Латвіі хочуць забараніць аўтамабілі з беларускімі нумарамі

Міністэрства юстыцыі Латвіі падрыхтуе законапраект, які забараняе знаходжанне ў Латвіі зарэгістраваных у Беларусі і Расіі транспартных сродкаў. Пра гэта паведамляюць латвійскія медыя са спасылкай на міністра юстыцыі Інэсэ Лібіня-Эгнерэ.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Omar Marques / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Кіраўнік латвійскага Мінюста патлумачыла, што, калі на працягу трох месяцаў транспартны сродак не будзе перарэгістраваны або вывезены з Латвіі, ён будзе канфіскаваны.

«Калі транспартныя сродкі з рускімі і беларускімі нумарамі не будуць своечасова перарэгістраваныя, магчыма, іх могуць канфіскаваць на карысць Украіны, якая падтрымлівае сваё войска на перадавой», — падкрэсліла міністр.

У Латвіі патлумачылі, што законапраект падрыхтаваны на базе тлумачэнняў Еўракамісіі, згодна з якімі рэчы, што былі набытыя ў Расіі і падпадаюць пад санкцыйныя меры, у тым ліку аўтамабілі, смартфоны і ноўтбукі, забароненыя да ўвозу на тэрыторыю краін ЕС.

Запланаваныя ў Латвіі змены таксама прадугледжваюць забарону на транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў Беларусі, з улікам санкцый, уведзеных ЕС супраць Беларусі.

«Любы госць, які прыязджае ў Латвію, мусіць паважаць законы і парадак нашай краіны. Перасячэнне мяжы Еўрасаюза на транспартным сродку, зарэгістраваным у Расіі, і, такім чынам, знаходжанне ў Латвіі, зʼяўляецца парушэннем санкцый. Калі транспартныя сродкі з расійскімі і беларускімі нумарамі не былі своечасова перарэгістраваныя, не выключана, што яны могуць быць канфіскаваныя на карысць Украіны, якая падтрымлівае яе армію на перадавой», — падкрэсліла міністр юстыцыі.

Раней Латвія і іншыя краіны Балтыі забаранілі ўезд у краіну зарэгістраваных у Расіі аўтамабіляў. Пра машыны на беларускіх нумарах такіх мер не было.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
1
Ёсік/адказаць/
22.09.2023
bezdelīga, урад Літвы, Латвіі і Польшчы настойліва просіць сваіх грамадзян не ехаць у лукашэнкаўскаю Беларусь. Папярэджваюць, што могуць быць правакацыі. Калі лічаць, што поўны бак таннай саляркі ды касьцюм сыну ў школу лепш набыць у Беларусі, чаго вы за іх хвалюецеся. Калі адбяруць аўто, ну дык вам жа казалі, каб не ехалі.
1
Казік/адказаць/
22.09.2023
Пра што і пісаў. Заканамерны працяг. Нешта не бачу радасці тых, хто цешыўся з аналагічных санкцый расейцам
0
Праўдаруб/адказаць/
22.09.2023
Казік, працяг сапраўды заканамерны, але як бачым хапае ўпоратых, якія і гэтую ідэю ўхваляюць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031