Знайсці
22.09.2023 / 20:2910РусŁacБел

Шмат клічнікаў і капслокаў. Так выглядаюць заклікі педагогаў да наведвання прапагандысцкага фільма

Чытачка выдання Ex-press.by даслала ў рэдакцыю змест паведамлення, якое класная кіраўніца адной жодзінскай школы рассылае ў бацькоўскі чат у сувязі з неабходнасцю мабілізацыі вучняў на прагляд прапагандысцкага фільма «На іншым беразе».

Паведамленне вытрыманае ў вельмі эмацыйным тоне і проста стракаціць вялікімі літарамі ды клічнікамі:

«ВАЖНО!!!

 ВАЖНО!!!

 ВАЖНО!!!

23.09.23. Просмотр фильма (обязательный)

Стоимость 4 рубля.

Начало в 10.00

Деньги принести 21.09.23

Всем учащимся необходимо в обязательном порядке принять участие! Это приказ Министерства образования. Все учащиеся в обязательном порядке должны быть на просмотре фильма в субботу! Уважительной причиной считается только справка по болезни. Отнеситесь, пожалуйста, с пониманием к моей просьбе!

ВАЖНО! ВСЕ ДОЛЖНЫ БЫТЬ на просмотре фильма!»

Па словах жанчыны, пасля атрымання такога паведамлення «бацькі маўчаць, ціха мацюкаючыся».

Адначасова з гэтым жанчына падзялілася скрынам паведамлення, якое рассылаецца ў бацькоўскіх чатах адной з віцебскіх школ. Там яно вытрымана ў больш спакойным тоне, ды і каштуе прагляд нашмат менш — не 4, а 2,3 рубля.

Чытайце таксама:

Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры

Галоўнае — каб у фільма быў хэпі-энд. БРСМ звадзіў «Міс Беларусь» на прэм'еру прапагандысцкай карціны

На паказах прапагандысцкага фільма «На іншым беразе» арганізоўваюць аншлагі, адміністрацыйны рэсурс ужо запушчаны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
21
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
50
0
Лев, зачтение списка на съедение/адказаць/
23.09.2023
- А можно не приходить? - Так, заяц, вычеркиваю.
2
З'ехаўшы/адказаць/
23.09.2023
Адзін ты разумны, ня згодны ні з адным словам, па першае, мова – гэта сродак камунікацыі і нават калі на ім размаўляе вораг (а не ўсе носьбіты вінаватыя ў ты робяць іншыя), то на гэтай мове так сама можна размаўляць. Напрыклад раней было папулярна размаўляць на францускай мове, а Напалеон быў ворагам Расеі, Ірландыя размаўляе на англійскай, але яе штат градоў акупавала Англія. Па другое, с чаго такое меркаванне што тыя хто ў чатырох пройдуць зноў? Што перашкаджала ім не спыняцца ў 20-м? Чаму калі я выйшаў з-за кратаў, ні воднага мітынгу большае не было апасля лістападу?
0
Я хорошая, это всё администрация./адказаць/
23.09.2023
Правдорез , "Что вы от меня хотите!? Я здесь ни при чем, я просто выполняю требование администрации школы! У кого есть вопросы, обращайтесь к директору школы."
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031