Знайсці
23.09.2023 / 11:184РусŁacБел

Былы камандзір «Вагнера», які ўцёк у Нарвегію, спрабаваў уцячы назад у Расію

Камандзіра ПВК «Вагнер» Андрэя Мядзведзева затрымалі ў пятніцу ўвечары ў памежнай нарвежскай вёсцы Грэнсэ-Якабсельве, калі ён у цемры спрабаваў перасекчы мяжу і прабрацца ў Расію, піша выданне Barents Observer.

Гэту вёску ад Расіі аддзяляе толькі невялікая і неглыбокая рака.

Скрын відэа Gulagu.net

Спроба перасячэння мяжы адбылася ўсяго праз некалькі гадзін пасля таго, як Мядзведзеў коратка сустрэўся з журналістам выдання ў горадзе Кіркінес. Затым 27-гадовы былы баец «Вагнера» сказаў, што меў намер перасекчы мяжу і што ён шукаў каго-небудзь з машынай, хто мог бы яго падвезці.

Ён патлумачыў, што лічыць, што неўзабаве яго экстрадуюць ва Украіну і што вяртанне ў Расію было б бяспечнейшай альтэрнатывай.

Незразумела, як Мядзведзеў дабраўся да раёна, дзе яго затрымалі. Да памежнай ракі няма грамадскага транспарту.

Вагнеравец Андрэй Мядзведзеў уцёк з Расіі ў Нарвегію ў студзені 2023 года і папрасіў там прытулку. Найміту ўдалося пракрасціся ў памежную зону на Кольскім паўвостраве, якая ўзмоцнена ахоўваецца, а затым пераправіцца ў Нарвегію.

Мядзведзеў быў важным сведкам катаванняў і забойстваў, учыненых ПВК «Вагнер» ва Украіне, і хутка пацвердзіў, што гатовы даць паказанні ў судзе супраць свайго былога кіраўніка Яўгена Прыгожына.

У маі былы найміт стаў казаць, што хоча вярнуцца ў Расію.

Чытайце таксама:

Былы камандзір ПВК «Вагнер» уцёк з Расіі і просіць палітычны прытулак у Нарвегіі

Вагнераўца, які ўцёк у Нарвегію і папрасіў там прытулку, арыштавалі за напад на паліцэйскіх

Нарвежскі суд вынес прысуд былому вагнераўцу Мядзведзеву

«Заб'юць — ок, не заб'юць — вялікі дзякуй». Былы «вагнеравец» Мядзведзеў заявіў, што хоча вярнуцца з Нарвегіі ў Расію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
16
Ха-ха
17
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4
0
Вася/адказаць/
23.09.2023
Он такой вагнеровец, как з г...на пуля.Пусть катится к себе в россию.
4
латын-ын/адказаць/
23.09.2023
няхай з сабой забяры асечкіна і латыніну.
0
Mafkees /адказаць/
23.09.2023
Блин кто бы объяснил дурню,что его никто в Украину не депортирует. Где мозги? Судьба дает оленю второй шанс,а он по кустам каким-то бегает как кенгуру,пытаясь границу пересечь.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера