Знайсці
23.09.2023 / 21:50РусŁacБел

Беларускія банкі пачалі закрываць рахункі нерэзідэнтаў, адкрытыя па даверанасці

БНБ-Банк заявіў, што спыняе касавае і разліковае абслугоўванне нерэзідэнтаў, якія адкрылі рахункі па даверанасці. Прычым, як гаворыцца ў паведамленні на сайце банка, гэта рашэнне ўступіць у сілу ўжо 26 верасня. Як высветліў Office Life, яно тычыцца грамадзян іншых краін.

Праз тры дні банк абяцае спыніць дзеянне дамоў на абслугоўванне рахункаў і картак, а таксама дыстанцыйнае абслугоўванне кліентаў-нерэзідэнтаў, якія адкрылі рахункі не асабіста, а з выкарыстаннем даверанасці.

Іх просяць самастойна да 26 верасня прывесці карткі і рахункі, адкрытыя ў банку, да нулявога балансу. Гэта можна зрабіць, альбо перавёўшы грошы на іншы рахунак, альбо атрымаць іх наяўнымі непасрэдна ў банку.

Як паведамілі Office Life у БНБ-банку, гэта рашэнне тычыцца не падатковых нерэзідэнтаў, а менавіта грамадзян іншых дзяржаў, якія сталі кліентамі банка па даверанасці.

У банку гавораць, што рашэнне было прынята на аснове «дзейнага банкаўскага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама з улікам крытэрыяў выяўлення і прыкмет падазроных фінансавых аперацый».

Раней у Беларусі забаранілі рабіць угоды з маёмасцю грамадзян па даверанасцях, выдадзеных па-за межамі Беларусі.

Чытайце таксама:

Белаграпрамбанк дазволіў здымаць грошы ў сваіх банкаматах без картак

Беларусбанк прыпыняе прыём новых і папаўненне некаторых адкрытых укладаў у далярах

Беларусы сталі больш траціць на паездкі за мяжу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031