Знайсці
24.09.2023 / 10:353РусŁacБел

Кіраўнік апарату Пашыняна абвінаваціў расійскія медыя ў гібрыднай вайне супраць Арменіі, а найбольшымі прапагандыстамі там назваў армян

Кіраўнік апарату прэмʼер-міністра Арменіі Араік Аруцюнян абвінаваціў расійскія прапагандысцкія медыя ў вядзенні гібрыднай вайны супраць яго краіны. Гэтую думку ён выказаў у перадачы «Свая праўда» на тэлеканале НТВ, піша The Insider.

Галоўны рэдактар RT Маргарыта Сіманьян. Скрын відэа

Так Аруцюнян адказаў на рэпліку журналіста Георга Хачатурана, які выказаў меркаванне, што ўдзельнікі маніфестацыі ў Ерэване, якія паспрабавалі прарвацца ў будынак урада, нібыта наткнуліся там на амерыканскіх дэсантнікаў, якія прыехалі ў Арменію на вучэнні.

Аруцюнян назваў гэтае выказванне «абсалютнай дэзынфармацыяй», а таксама са шкадаваннем адзначыў, што «самыя вялікія прапагандысты» на расійскіх каналах — гэта армяне Маргарыта Сіманьян, Тыгран Кеасаян, Арам Габрэлянаў, Сямён Багдасараў, Раман Бабаян, Сяргей Кургінян, Андранік Мігранян.

Раней стала вядома, што Адміністрацыя прэзідэнта РФ разаслала 19 верасня дзяржаўным і лаяльным расійскім СМІ метадычкі аб тым, як асвятляць баявыя дзеянні ў Нагорным Карабаху.

Згодна з імі, вінаватымі трэба паказваць Арменію і краіны Захаду, а акцэнт рабіць на тое, што прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян прызнаў «тэрытарыяльную цэласнасць» Азербайджана.

Чытайце таксама:

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Нагорны Карабах прыняў рашэнне аб капітуляцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Дональд/адказаць/сачыць
24.09.2023
Калабаранты - у Маскве акрамя армянскіх ё і беларускія і ўкраінскія
24.09.2023
При этом в эфире у Соловьева упомянутая Симоньян и глава комитета Госдумы по международным делам Слуцкий назвали предателем премьера Пашиняна из-за признания им территориальной целостности Азербайджана.
24.09.2023
Дональд,більше половини роспропогандонів гебреї,здається,так ви їх називаєте. а чому ти азарьонковець їх не згадуєш?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера