Знайсці
24.09.2023 / 16:543РусŁacБел

Якія прэм'еры чакаюць гледачоў Мінска ў новым тэатральным сезоне

Прадстаўнікі сталічных тэатраў распавялі, якія прэм'еры чакаюць гледачоў у 2023—2024 гадах: вяртанне шэдэўраў класікі і працяг серыі неверагодных пастановак беларускага рэжысёра. 

Опера «Набука» вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра. Фота: SB.by

Па словах мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Сяргей Кавальчыка, якія перадае БелТА, у іх установе робіцца вялікая стаўка на ўдалыя дэбюты маладых рэжысёраў. Гледачы змогуць пабачыць пяць прэм'ер: «Маскарад» Лермантава (рэжысёр-пастаноўшчык Дэвід Разумаў), «Дробны бес» Салагуба (рэжысёр-пастаноўшчык Марыя Матох), дзіцячы спектакль па казках Пушкіна, «Анфіса» Андрэева да юбілею рэжысёра Валянціны Ераньковай і праект «І няма сіл на цябе забыцца», заснаваны на сцэнарах Галіны Злабенка.

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ідзе насычаная праца над спектаклем «Двор майго дзяцінства» рэжысёра Данііла Філіповіча, прэм'ера якога плануецца ў снежні. Таксама ў новым тэатральным сезоне гледачы змогуць наведаць спектаклі «А зоры тут ціхія», «Гэтае цудоўнае жыццё», «Радавыя» і іншыя пастаноўкі. Тэатральная трупа выправіцца ў гастролі ў Расію, а таксама па рэгіёнах краіны.

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр парадуе гледачоў аперэтай «Цудоўная Алена» паводле Афенбаха і музычнай казкай «Кот у ботах». Кастрычнік, лістапад і снежань стануць для тэатра гастрольнымі месяцамі.

У тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» адбудзецца прэм'ера спектакля «Радавыя» паводле п'есы Аляксея Дударава, камедыі «Новага жыцця ніхто не абяцаў», мюзікла «Рабаванне апоўначы» і спектакля «Без віны вінаватыя».

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача парадуе прэм'ерай спектакля «Навальніца», заснаваным на п'есе рускага пісьменніка Аляксандра Астроўскага. «Нам хочацца зарадзіць у новым юным гледачы любоў да класічных твораў», — адзначыла тэатральная рэжысёрка Таццяна Самбук. Яна дадала, што ў тэатры адбудзецца прэм'ера спектакляў «Дзядзечка Ау» паводле Мякеля і «Белая ноч» паводле Дастаеўскага, якія будзе ставіць маладая рэжысёрка з Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва. 

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў снежні пройдзе прэм'ера балета «Ілюзіі кахання» Ігара Колба і спектакль «Іаланта», які раней быў у рэпертуары тэатра, але не ішоў некалькі сезонаў. У сакавіку Валянцін Елізар'еў рыхтуе прэм'еру балета «Папялушка», а ў канцы тэатральнага сезона выйдзе грандыёзная опера Джузэпэ Вэрдзі «Набука».

Спектакль «Пачупкі». Фота: «Звязда»

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца адна з галоўных прэм'ер сезона: спектакль, які стане працягам пастановак «Шлюб з ветрам» і «Пачупкі». Назва спектакля не раскрываецца, але яго паказ мае адбыцца ў снежні. Па словах прэс-сакратаркі тэатра Жанны Гурынай, усе тры часткі гісторыі — гэта беларускі фальклор у сучаснай апрацоўцы з моцным візуальным складнікам.

Чытайце таксама:

У Расіі шукаюць акцёраў на ролі двайнікоў Лукашэнкі і Ціханоўскай

«Ашаламляе». Крытыкі ў захапленні ад «Дзікага палявання караля Стаха»

Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
24.09.2023
Лічыў, што беларускіх класікаў хапае, але ТЮГ хоча беларускіх дзетак зарадзіць расейскімі класікамі. Каб вы згарэлі, манкурты.
25.09.2023
Беларускія тэатры сталі жалкімі філіямі расейскіх. Асабліва палякоу́скі тюг з ягонымі 50 пакуль што% расейшчыны у́ рэпертуары
25.09.2023
Sinnja bolei padhodzjac tvor M.Gorkaga-* NA DNE*.....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031