Знайсці
24.09.2023 / 19:4610РусŁacБел

У Магілёве прыводзяць у парадак месца сталінскіх расстрэлаў

Рэканструкцыя адной з самых ажыўленых магістраляў Магілёва, праспекта Дзімітрава, закранула таксама месца ўшанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Дэмантавалі крыж, але як будзе выглядаць мясціна ў выніку пакуль невядома.

Дэмантаваны шасціканцовы крыж. Фота: «Магілёў.media»

Дэмантаваны шасціканцовы крыж. Фота: «Магілёў.media»

Яр насупраць сучаснага Мясакамбіната быў месцам расстрэлаў у 1930-я гады. У адрозненне ад Курапатаў, ніякая больш пазнавальная назва за гэтым месцам пакуль так і не замацавалася.

У канцы 1980-х грамадскасць усталявала тут памятны крыж, потым яшчэ адзін, большы.

Будаўнікі перакладаюць дарожку да месца, дзе стаяў крыж. Фота: «Магілёў.media»

Цяпер вялікі крыж выкапаны, а на самім месцы памяці пракладаецца новая дарожка. Як расказалі будаўнікі выданню «Магілёў.media», замест ранейшага крыжа будзе новы. Характэрна, што ўсталяваны грамадскасцю вялікі крыж — шасціканцовы, ён паўтарае форму Крыжа Еўфрасінні Полацкай.

Хрэсны ход у лютым 2023 года. Фота: «Магілёў.media»

Год таму, на восеньскія Дзяды, прадстаўнікі грамадскасці традыцыйна ўскладалі кветкі да гэтага крыжа. А ў лютым гэтага года прадстаўнікі праваслаўнай грамады арганізавалі да памятнага крыжа хрэсны ход з казакамі, хоць звычайна Царква, следам за дзяржавай, ігнаруе месцы масавых забойстваў 1920—1930-х гадоў.

Чытайце таксама:

Са сталічнага парку Чалюскінцаў знікла згадка пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій

Міліцыя адмовілася шукаць вінаватых у вандалізме ў «віцебскіх Курапатах»

У Курапатах камунальнікі спілоўвалі дрэвы, тыя падалі на крыжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
25.09.2023
Действительно необычное и неожиданное действо в наши то времена....
0
Вероятный/адказаць/сачыць
25.09.2023
Бобр,  але ж вы не такі, шпарыце чыстай расейшчынай?  
1
Вероятный/адказаць/сачыць
25.09.2023
Не поможет, што вы рускамірны, гэта бачна. Але яшчэ і лукашыст?  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031