Знайсці
25.09.2023 / 11:324РусŁacБел

Вайскоўцаў у Жлобіне асудзілі да гаўптвахты за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

Суддзя Жлобінскага раённага суда Святлана Андрэева за два дні, 5 і 6 верасня, вынесла прысуды двум вайскоўцам, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Артур Панчанка служыў па кантракце на пасадзе старшага пажарнага выратавальніка вайсковай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ у Жлобіне.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Артур Панчанка, «дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе асоб прыкладна з 21 гадзіны 9 жніўня да 1 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, «стаяў на праезнай частцы аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскаў у далоні, выкрыкваў розныя лозунгі, пры гэтым адмаўляўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады».

У Жлобіне, як сцвярджае следства, у дзень выбараў 9 жніўня 2020 года каля 22 гадзін у раёне гарадской плошчы сабралася больш за 1000 чалавек.

Суд пастанавіў прызначыць Панчанку пакаранне ў выглядзе арышту на тры месяцы. Тэрмін адбыцця пакарання лічыць з дня накіравання для адбыцця арышту на гаўптвахту вайсковай камендатуры.

На другі дзень, 6 верасня, суддзя Андрэева разгледзела крымінальную справу яшчэ аднаго вайскоўца— 20-гадовага Максіма Аўсяннікава.

Максім праходзіць тэрміновую службу ў вайсковай часці ў Барысаве. Сутнасць абвінавачання — аналагічная першаму суду, і прысуд напісаны як пад капірку, паведамляюць праваабаронцы.

Прысуд — арышт на тэрмін тры месяцы на гаўптвахце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
25.09.2023
У нас одного отправили на «губу», откуда через несколько дней он вернулся с полностью стёртыми каблуками.
0
На сцертых абцасах?/адказаць/сачыць
25.09.2023
даведка, у вас, гэта дзе?
25.09.2023
В части, где это было не принято, чтобы не портить показатели, но залёт был в отношении сотрудника КГБ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031