Знайсці
25.09.2023 / 14:0124РусŁacБел

Забіты камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі — ССА Украіны

Сілы спецыяльных аперацый Украіны сцвярджаюць, што ў выніку атакі на штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі загінулі 34 афіцэры, сярод іх — камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі. Яго прозвішча не ўдакладняецца. Але гэту пасаду займае Віктар Сакалоў, прызначаны Пуціным у верасні 2022 года.

Акрамя таго, Сілы спецыяльных аперацый сцвярджаюць, што на вялікім дэсантным караблі «Мінск» падчас атакі знаходзіліся 62 чалавекі, бо карабель «павінен быў на наступны дзень выйсці на баявое дзяжурства», а гэта значыць, што на ім быў асабовы склад. То-бок, паводле ССА, усе яны загінулі.

У ноч на 13 верасня ў выніку ўдару заходнімі ракетамі па суднарамонтным заводзе ў акупаваным Севастопалі было пашкоджана два судны: вялікі дэсантны карабель «Мінск» і падводная лодка «Растоў-на-Доне».

22 верасня па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі нанесены ракетны ўдар. Будынак моцна пацярпеў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.09.2023
О как!, / Ulada (Pucin) u Maskve zmenica -Usio budze pa drugomu ! U ruskih iosc i narmalnyja ludzi.
28.09.2023
[Рэд. выдалена]
28.09.2023
Nikoga ne zabili...Geta voragi ruskih prydumali....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031