Знайсці
25.09.2023 / 22:414РусŁacБел

Байдэн даслаў ліст з падтрымкай армянскаму прэм'еру Пашыняну 

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даслаў ліст армянскаму прэм'ер-міністру Ніколу Пашыняну, у якім запэўніў у далейшай падтрымцы яго краіны з боку Злучаных Штатаў. Ліст ад Байдэна Пашыняну перадала кіраўніца Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) Саманта Паўэр.

Фота: Ukrainian Presidential Press Office via Getty Images

«Я папрасіў Саманту Паўэр, ключавога члена майго кабінета, асабіста перадаць вам рашучую падтрымку Злучаных Штатаў і маёй адміністрацыі імкненню Арменіі да дасягнення годнага і трывалага рэгіянальнага міру, які будзе абараняць ваш суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і дэмакратыю», — гаворыцца ў лісце амерыканскага прэзідэнта.

Байдэн падкрэсліў, што ЗША будуць працягваць падтрымліваць Арменію ва ўмацаванні дэмакратыі ўнутры краіны і ў імкненні да стабільнасці ў рэгіёне.

Перад гэтым 19 верасня Азербайджан пачаў «антытэрарыстычную» аперацыю супраць Нагорнага Карабаха, які сусветная супольнасць лічыць часткай Азербайджана. Гэтая аперацыя ўжо праз дзень скончылася фактычнай капітуляцыяй Нагорнага Карабаха, і цяпер вырашаецца, як гэты рэгіён будзе жыць далей.

Чытайце таксама:

Кіраўнік апарату Пашыняна абвінаваціў расійскія медыя ў гібрыднай вайне супраць Арменіі, а найбольшымі прапагандыстамі там назваў армян

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
25.09.2023
hučyć jak ździek xD
1
Сатурн/адказаць/
26.09.2023
Американцам грех не воспользоваться сильнейшим ослаблением позиций на Кавказе
0
жэўжык/адказаць/
26.09.2023
Sneed, насамрэч гэта здаровы сэнс. У Арменіі ёсць свая міжнародна прызнаная тэрыторыя і ЗША падтрымалі тэрытарыяльную цэласнасць Арменіі. Каб асмялелы Азербайджан раптам не наважыўся хапануць болей, чым ім належыць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031