Знайсці
26.09.2023 / 10:221РусŁacБел

У Мінадукацыі распавялі, ці можна маладому спецыялісту пераразмеркавацца да ІП

Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Пішчоў распавёў БелТА пра тое, ці можна маладому спецыялісту пераразмеркавацца да індывідуальнага прадпрымальніка.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці пераразмеркавання да індывідуальнага прадпрымальніка, Сяргей Пішчоў адзначыў, што заканадаўча гэта не забаронена. 

«У нас ёсць базавыя арганізацыі — заказчыкі кадраў, якія фарміруюць заказ. Кожная ўстанова адукацыі перад зацвярджэннем бюджэтных лічбаў прыёму дае пералік заявак ад арганізацый, якім патрэбныя будуць спецыялісты праз чатыры ці пяць гадоў. Дык вось, калі ў нас пры пераразмеркаванні ёсць патрэба ў кадрах у базавых арганізацый, то камісія па пераразмеркаванні будзе разглядаць гэтыя варыянты ў першую чаргу. Прыярытэт будзе за імі.

Калі заявак ад гэтых арганізацый не будзе, то магчыма пераразмеркаванне і да індывідуальнага прадпрымальніка», — праінфармаваў ён.

Самай частай прычынай пераразмеркавання ў ахове здароўя, па словах начальніцы галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы і прафесійнай адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольгі Калюпанавай, з’яўляецца ўступленне ў шлюб.

«У галіне аховы здароўя пераразмеркаванне маладых спецыялістаў адбываецца гэтак жа, як і ва ўсіх астатніх галінах. Часцей за ўсё прычынай пераразмеркавання з’яўляецца ўступленне ў шлюб, таксама разглядаем жаданні пераразмеркавання з-за маральна-псіхалагічнага клімату ва ўстанове. Усе астатнія рэчы можна змяніць.

Можна палепшыць матэрыяльную базу дадзенага спецыяліста, можна даць яму лепшыя ўмовы для пражывання, але калі маральна-псіхалагічны клімат склаўся няўдала, то, на жаль, мы можам страціць маладога спецыяліста. Бываюць сітуацыі, калі з-за абстаноўкі ў калектыве яны кажуць, што пакрыюць сродкі і сыдуць. Мы гэтага не хочам, мы змагаемся за кожнага, хто прыйшоў да нас у галіну.

Бываюць выпадкі, калі мы не даем згоды на пераразмеркаванне. Часам бывае сітуацыя, калі мы забярэм медыка, і ва ўстанове не застанецца спецыяліста дадзенага кірунку. Часам ахвотным пераразмеркавацца з-за ўступлення ў шлюб даводзіцца жыць на два гарады да моманту, пакуль мы не ўрэгулюем сітуацыі. Такіх пераразмеркаванняў у нас бывае каля 25%», — распавяла Вольга Калюпанава.

Чытайце таксама:

«Я не гатовая працаваць за ідэю». Як мінскія студэнты рэагуюць на навіну, што ў Беларусі ўвядуць абавязковае размеркаванне для платнікаў

Як беларусы праходзілі размеркаванне і касілі ад адпрацовак

Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Толькокобосраннымкоровам/адказаць/
26.09.2023
Э нет, к вшивым блохам нельзя! Толькок обосранным коровам в колхозы !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031