Знайсці
26.09.2023 / 11:124РусŁacБел

«Айфон апошняй мадэлі выкінуў у возера». Дзве павучальныя гісторыі з Гомеля

У гарадской пракуратуры распавялі адразу дзве павучальныя гісторыі пра наступствы празмернага ўжывання алкаголю. Пасля застолля ў адной жанчыны скралі казённую маёмасць, у другой — айфон, грошы і нятанную сумачку, піша «Белка».

Фота: belkagomel.by

Увечары кандуктарка аўтобуснага парку скончыла працу і адправілася да сяброўкі. Жанчыны пілі ўсю ноч, а раніцай госця сабралася дадому. Але на прыпынак так і не трапіла, затое трапіла ў выцвярэзнік. А выйшаўшы з установы, выявіла прапажу 15 праязных білетаў.

Як высветлілася, яшчэ да сустрэчы з міліцыянтамі кандуктарка ў пошуках прыпынку зайшла на вуліцу Амурскую, там і заснула пад вокнамі аднаго з прыватных дамоў. Гаспадыня жылля, убачыўшы спячую незнаёмку, не змагла прайсці міма яе расшпіленай сумкі. Улоў жанчыны быў невялікім — некалькі праязных. Частку яна раздала сваякам, а астатнія выкінула.

Іншая дама пазбавілася куды больш каштоўных рэчаў.

Усю ноч яна адпачывала ў клубе. Пад раніцу выклікала таксі і паехала дадому. Аднак трапіць у пад'езд не змагла — кудысьці падзеўся чып ад дамафона. Тады яна вырашыла пачакаць, калі нехта з суседзяў выйдзе на вуліцу, прысела на лаўку і заснула.

Разбудзілі жанчыну супрацоўнікі міліцыі і таксама адвялі ў выцвярэзнік. А ўжо на выхадзе прынялі заяву аб знікненні фірмовай сумкі за 700 рублёў, айфона апошняй мадэлі і больш як 5 тысяч рублёў.

Раскрыць злачынства дапамагла камера вонкавага назірання. Аказалася, што жанчыну абакраў мясцовы жыхар.

Грошы злачынец да моманту затрымання ўжо патраціў,

айфон выкінуў у возера,

а сумку з дакументамі і ключамі — у сметнік. Вярнулі жанчыне толькі провад ад зараднай прылады.

— Суд прызнаў абодвух злачынцаў вінаватымі ў крадзяжах. Жанчыне прызначаны 1 год, а мужчыну — 1 год і 6 месяцаў хатняй хіміі. Але, думаю, што ахвярам злачынстваў ад гэтага не лягчэй. Маёмасці не вярнуць, дый пачуццё сораму будзе яшчэ доўга пераследваць. Бо яны самі справакавалі злачынствы, давёўшы сябе праз п'янства да бездапаможнага стану, —пракаментавала інцыдэнты намесніца пракурора горада Гомеля Ірына Курбацкая.

Чытайце таксама:

10-гадовы хлопчык абакраў краму ў цэнтры Гродна. Раней ён скраў восем ровараў

У Лідзе 63-гадовы сын скраў у 85-гадовай маці 1200 рублёў

Маладзён скраў 48 бляшанак піва, а заплаціць штраф у 10 разоў большы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
26.09.2023
Жанчыне прызначаны 1 год, а мужчыну — 1 год і 6 месяцаў хатняй хіміі.
-----
Смешна. А за лайкі даюць нашмат более, чым за злачынства.

Лукашэнаўскі трэш "краіны для жыцця"
26.09.2023
"яны самі справакавалі злачынствы", вядома, ахвяры зноў вінаватыя :/
27.09.2023
Навошта другую жанчыну, якая заснула каля свайго дому, адвялі ў выцвярэзнік? Нельга было давесці яе да кватэры?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031