Знайсці
26.09.2023 / 11:56РусŁacБел

Зʼявіўся новы кліп пра легендарны «бульбавоз». Ён ужо стаў хітом у тыктоку

Беларускі блогер Віталь Храмаў, вядомы ў розных сетках як Віталь bulbanews, зняў кліп аб легендарным аўтамабілі Volkswagen Passat B3. Беларусы любяць яго найперш за ёмістасць. 

@bulbanews

Теперь у легенды есть трек

♬ Bulbanews Passat b3 - Виталик bulbanews

Здымкі кліпа праходзілі ў вёсцы Будзілава Віцебскага раёна. Удзел у запісе роліка бралі тры чалавекі — Віталь Храмцоў, Антон Шарамет і Максім Сухачоў.

Галоўныя ролі выканалі сам блогер Віталь bulbanews і Passat B3 яго сваякоў, паведамляе «Мінская праўда».

За суткі відэа сабрала больш за 620 тысяч праглядаў.

Кадр з кліпа

«Цяпер легенда мае трэк», — напісаў аўтар роліка. 

Насамрэч «легенда ўжо мела трэк». У 2008 годзе Лявон Вольскі выпусціў песню «Пасат-універсал».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031