Знайсці
26.09.2023 / 17:19РусŁacБел

Планавыя праверкі арганізацый. Да каго завітаюць з праверкай ужо ў кастрычніку

Камітэт дзяржкантролю абнавіў спісы арганізацый, да якіх кантрольныя органы завітаюць з праверкай ужо ў кастрычніку. 

Ілюстрацыйны здымак

Пачынаючы з 2019 года на сайце КДК публікуюць спісы арганізацый, да якіх у рамках выбарачнай праверкі мусяць завітаць кантралёры. Прычым гэта можа быць не толькі непасрэдна сам КДК, але і іншыя ведамствы, пачынаючы ад падатковай і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны да МНС і Белстата.

У апублікаваным спісе па стане на 14.09.2023 года пазначана больш за 150 суб'ектаў гаспадарання, якія збіраюцца праверыць розныя ведамствы ў найбліжэйшыя тры месяцы.

Так, напрыклад, у Мінску ў кастрычніку праверку ад МНС чакаюць у «Мінск-Лада».

«Белаэранавігацыю» і «Камунарку» у наступным месяцы чакае праверка ад ФСАН. Таксама праверку ад Мінпрацы будуць чакаць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балету.

«Кінавідэапракат» будзе правяраць пракуратура Ленінскага раёна Мінска, а Мінскі завод ігрыстых він чакае праверка ад Мінпрыроды. 

Найбольш свежыя спісы арганізацый і ІП, якіх чакаюць праверкі, на гэты момант апублікаваныя па трох абласцях: Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай. Там апошняе абнаўленне было зроблена 21 верасня.

Паміж рэгіёнамі кантрольная актыўнасць размеркаваная нераўнамерна. Так, у Гомельскай вобласці сярод запланаваных на кастрычнік у спісе толькі чатыры арганізацыі, якія чакаюць праверкі. У той час як у Гродзенскай такіх 49, а ў Магілёўскай — 84.

Азнаёміцца з поўным спісам арганізацый і ІП, якіх чакаюць праверкі, можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

Чыноўнік прагаварыўся, як паміраюць заводы пры Лукашэнку

Колькі набліжаны да Лукашэнкі бізнэсмен будзе зарабляць на абавязковай дэзынфекцыі транспарту на мяжы


Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031