Знайсці
27.09.2023 / 11:3512РусŁacБел

У Мінску 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці 

У сакавіку 2023 года ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці. Яна нанесла ёй некалькі ўдараў малатком па галаве. Як выявілася, на злачынства дзяўчынку падбіў 20-гадовы хлопец, які гвалціў непаўналетнюю.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у жніўні 2022 года хлопец напісаў дзяўчынцы ў сацыяльнай сетцы. Некалькі месяцаў яны вялі перапіску на розныя тэмы, а пасля сустрэліся. Пры гэтым дзяўчынка схлусіла, што ёй 15 гадоў.

Новы знаёмы стаў весці з малалетняй адкрытыя размовы на інтымныя тэмы і пры сустрэчах схіляў яе да «дарослых» адносінаў, у некаторых выпадках ужываючы фізічную сілу. Дзяўчынка была супраць і ўсяляк аказвала супраціў, але і аб тым, што адбываецца, яна нікому не расказвала, піша СК.

У лістападзе мінулага года хлопец прыйшоў у госці да дзяўчынкі. Там паваліў яе на падлогу і стаў прыставаць. У гэты момант у кватэру вярнулася маці. Схлусіўшы наконт асобы госця, падлетак праводзіла яго.

Жанчына не паверыла словам дачкі і спрабавала самастойна даведацца аб новым знаёмым дзіцяці.

Ані размовы, ані кансультацыі з псіхолагам не далі плёну, але маці дапамагла выпадковая сустрэча.

У пачатку снежня яна вырашыла сустрэць дачку ля школы пасля вучобы. Мінчанка ўбачыла побач з дзяўчынкай менавіта таго хлопца, які ў лістападзе знаходзіўся ў кватэры.

Жанчына вырашыла пагаварыць з маладым чалавекам, яна расказала пра ўзрост сваёй дачкі, нават паказала яму пашпарт.

Як піша СК, ужо дакладна ведаючы аб тым, што дзяўчынцы ўсяго 11 гадоў, абвінавачаны працягнуў з ёй перапісвацца на інтымныя тэмы і шукаць сустрэчу.

«Усведамляючы злачыннасць сваіх дзеянняў, рэгулярна ўчыняў у розных гандлёвых цэнтрах сталіцы ў дачыненні да малалетняй іншыя дзеянні сэксуальнага характару», — піша СК.

Пры гэтым хлопец увесь час пагражаў непаўналетняй фізічнай сілай, калі яна перастане з ім кантактаваць.

«Па версіі следства, фігурант імкнуўся ўвасобіць у жыццё свае нізінныя мэты, але думка аб тым, што маці дзяўчынкі ведае пра яго, не пакідала. Тады ён прапанаваў малалетняй забіць сваю родную маму. На працягу некалькіх тыдняў малады чалавек падбухторваў і пераконваў дзяўчынку здзейсніць злачынства, у тым ліку прапаноўваў розныя спосабы», — паведамляе СК.

У сакавіку гэтага года падлетак пагадзілася. Яна дачакалася, пакуль жанчына вернецца дадому, падышла ззаду і нанесла некалькі ўдараў малатком па галаве. Мінчанка выбегла ў падʼезд і стала клікаць на дапамогу, дзякуючы чаму ёй была своечасова аказана кваліфікаваная дапамога. 

Цяпер жыццю жанчыны нічога не пагражае.

Дзеянні 20-гадовага маладога чалавека кваліфікавалі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

ч. 3 арт.167 (іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя насуперак волі пацярпелай, з ужываннем гвалту, у адносінах да заведама малалетняй);

ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139 (замах на забойства);

ч. 3 арт. 172 (уцягванне асобы, якая не дасягнула васямнаццацігадовага ўзросту, загадзя непаўналетняй ва ўчыненне асабліва цяжкага злачынства пад пагрозай ужывання гвалту).

11-гадовая дзяўчынка не дасягнула ўзросту крымінальнай адказнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
27.09.2023
Если он из брсм, то пожурят и отпустят в связи с отсутствием состава преступления)))
27.09.2023
Надеюсь дочку она отдала в приют
27.09.2023
В марте 2023 года в милицию поступило сообщение о том, что 11-летняя девочка пыталась убить свою мать. Она нанесла ей несколько ударов молотком по голове. Как оказалось, на преступление девочку подбил 20-летний парень, который насиловал несовершеннолетнюю.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031