Знайсці
27.09.2023 / 12:2217РусŁacБел

Чарговая хваля брутальных затрыманняў у Ваўкавыску і ваколіцах

Сілавікі паказалі пяць затрыманых. Некаторых забралі проста з працы.

Сяргей Боўфал, Святлана Шупенік і два невядомыя мужчыны. Фота: старонкі «Укантакце», скрыншоты з відэа ГУБАЗіК.

Сярод затрыманых — 52-гадовы Сяргей Боўфал, якога раней затрымлівалі нібыта за абразу міліцыянтаў з магілёўскага раёна, у красавіку 2023-га. Тады відэа з ім выкладаў канал, які вядуць супрацоўнікі МУС.

Таксама затрымана 48-гадовая Святлана Шупенік з Ваўкавыска. І два мужчыны: адзін з Ваўкавыска, а іншы з Краснасельскага, аграгарадка ў 12 кіламетрах ад райцэнтра. Паказаны таксама кадры затрымання яшчэ аднаго мужчыны.

Усіх іх абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Звычайна гэта значыць, што чалавек рабіў рэпосты з канала нейкага незалежнага медыя або ініцыятывы. А Святлану Шупенік вінавацяць таксама ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. Затрымліваюць людзей вельмі брутальна, у стылі ГУБАЗіКа — накідваюцца натоўпам, кладуць тварам у зямлю і валакуць у машыны. Да некаторых, мяркуючы з рабочага адзення затрыманых, прыйшлі проста на працу.

Кадры затрымання. Скрын відэа ГУБАЗіК

Губазікаўцы сцвярджаюць, што супраць аднаго з затрыманых заведзеная крымінальная справа і яго адправілі ў СІЗА.

Праваабаронцы звязваюць актыўнасць сілавікоў у Ваўкавыску з інцыдэнтам, які адбыўся днямі ў горадзе. Па інфармацыі «Вясны», на адным з выклікаў (бытавая сітуацыя, не звязаная з палітычным пераследам) быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў горад адправілі сілавікоў з Мінска і Гродна, якія і пачалі «зачыстку».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Сатурн/адказаць/
28.09.2023
Ничего не постите и не пересылайте, а если пересылайте — чистите переписку — и никто вас задерживать не будет, как меня уже три года не щадерживают. Так и доживите до нужного момента, а тогда — всё ИМ вернем
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
29.09.2023
Litwin - BNR, і іхні нашдак ведаючы пра гэта працягвае карыстацца языкай
1
Рэчаіснасьць /адказаць/
29.09.2023
Сатурн, знакавы камент, перакладаю на родную мову: "Сядзіце ціха ў бульбе, нічога не рабіце, усё будзе добра, і можа некалі, праз гадоў 30, вашыя рускамірныя дзеці можа захочуць памяняць хоць гаўляйтэра, і ім тады дубінкамі і швабрамі проста растлумачаць, што гаўляйтар - пасада не выбарчая"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031