Знайсці
27.09.2023 / 19:578РусŁacБел

Былому кіраўніку наваполацкіх сілавікоў далі штраф за нецвярозае кіраванне

Былога кіраўніка Наваполацкага ГАУС Уладзіміра Дуброўскага аштрафавалі на 7400 рублёў за тое, што ехаў за рулём нецвярозы. Таксама яго пазбавілі на 5 гадоў права кіраваць транспартнымі сродкамі.

7 жніўня Уладзіміра Дуброўскага затрымалі на 54-м кіламетры аўтадарогі Р-46 у Полацкім раёне ў стане алкагольнага ап'янення. Мужчына адмовіўся праходзіць агляд і быў аштрафаваны намеснікам начальніка АДАІ на 7400 рублёў.

Тры тыдні таму былы высокапастаўлены сілавік паспрабаваў абскардзіць рашэнне ДАІ, настойваючы на тым, што ў аўтамабілі ён быў пасажырам, а не кіроўцам. Абураў яго таксама факт «незаконнага» затрымання. Суддзю, аднак, гэтыя аргументы не пераканалі і ранейшая пастанова засталася ў сіле.

10 жніўня Дуброўскага яшчэ судзілі па арт. 24.3 — непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Па гэтай справе рашэнне яшчэ не апублікавана.

Чытайце таксама:

Былога начальніка наваполацкай міліцыі судзілі за непадпарадкаванне яго колішнім калегам. Але пакараць яго цяжка, бо ён дэпутат 

Аршанскую пенсіянерку з інваліднасцю асудзілі да калоніі за каментар у «Аднакласніках»

Выйшаў на волю Андрэй Андрэеў. Яго асудзілі па справе напалоханага салдата

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Серж і Пятрына/адказаць/сачыць
28.09.2023
:/, не ведаю ці можна, але "ці так бывае"?
28.09.2023
даведка, і начальнік Пастаўскага раусу таксама п'яны ў ДТЗ папаў, але во нічога, працуе.
28.09.2023
Они были депутатами или из кадрового реестра Лукашенко? Таких лиц даже задержать не имеют права.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031